Яблыня
Яблыня (Malus) — род пладовых дрэваў сямейства ружавых.
Яблыня | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Ружакветныя |
Сямейства | Ружавыя |
Род | Яблыня |
Бінамінальная намэнклятура | |
Malus | |
Дрэвы вышынёй да 10 м. Лісьце чараньковае, эліптычнае, яйкападобнае або круглае. Кветкі найчасьцей ружовыя, у шчытках. Плод — яблык, мае сакавітую мякаць. Яблыкі ўтрымліваюць цукры, арганічныя кісьлі, каратын, вітаміны С і В, пэктыны.
На Беларусі расьце 6 відаў. Дзікія яблыні часам сустракаюцца ў шыракалістых і мяшаных лясах. Найбольшае гаспадарчае значэньне мае яблыня дамашняя — галоўная пладовая культура. Шмат сартоў яблынь вырошчваецца ў спэцыялізаваных гаспадарках, а таксама садаводамі-аматарамі. Скарасьпелыя сарты пачынаюць пладаносіць на 4—5 год, позьнія на 10—12 год пасьля пасадкі. Пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня да 40—50 гадоў. Плады высьпяваюць у жніўні — верасьні.
Яблыня свойская
рэдагавацьКультура яблыні зьявілася вельмі даўно, яшчэ ў дагістарычны пэрыяд[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кевра М. К. Расьліны супраць радыяцыі = Растения против радиации. — Мн.: Выш. шк., 1993. — С. 337. — ISBN 5-339-00873-8