Дзьмухавец (Taráxacum, народныя назвы: малачай, багатка, коцікі, папок, дмухель, зубнік, жоўтая цыкор’я; таксама нарк. адуванчык[1]) — род шматгадовых травяністых расьлін сямейства астравыя (Asteraceae).

Дзьмухавец
Oduvanchiki1024 768.jpg
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Кветкавыя
Кляса Двухдольныя
Атрад Астракветныя
Сямейства Астравыя
Род Дзьмухавец
Бінамінальная намэнклятура
Taraxacum

Этымалёгія назвыРэдагаваць

Родавая назва паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або пэрсыдзкай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расьліны. Відавую назву (лац. officinále) — лекавы, расьліна атрымала ад (лац. officína; майстэрня, аптэка) з-за ўжываньня расьліны ў якасьці лекавага сродку.

АпісаньнеРэдагаваць

Дзьмухавец — гэта расьліна з галінастым, стрыжневым коранем таўшчынёй каля 2 см і даўжынёй да 60 см, у верхняй частцы пераходзіць у кароткае шматгаловае карэнішча. Лісьце голае, пёрыста-надрэзанае або суцэльнае, сабранае ў прыкаранёвую разетку.

Кветаносная стрэлка сакавітая, цыліндрычная, полая ўсярэдзіне, якая заканчваецца адзіночным кошыкам язычковых ярка-жоўтых кветак. Усе часткі расьліны ўтрымоўваюць густы белы малочнападобны сок. Квітнее дзьмухавец у траўні, плоданасіць пачынае сямянкамі зь белым чубком з чэрвеня.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Адуванчык Гл. дзьмухавец(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.

ЛітаратураРэдагаваць