Сьнітка
род расьлінаў
Сьнітка, Сныць[1] (па-лацінску: Aegopódium) — род шматгадовых травяністых расьлін сямейства парасонавыя. Пашыраны ў Эўропе й ва ўмераным поясе Азіі. На Беларусі маецца толькі адзін від — сьнітка звычайная.
Біялягічнае апісаньне
рэдагавацьЛісьце на доўгіх хвосьціках, двойчы трайчастыя ці трайчатаперыстыя. Лісточкі ёсьць даўгавата-яйкападобнымі, пілаватымі па краёх. Суквецьці — парасонікі й парасончыкі, безь лісточкаў абгорткі й абгортачак. Кветкі дробныя, белыя, рэдка ружовыя. Тычачак пяць. Пад полагам лесу сьнітка звычайна не цьвіце[2]. Плады сьціснутыя з бакоў, з тонкімі ніткападобнымі рэбрамі.
Віды
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Снітка, Сныць / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15), С.70
- ^ Біялагічны энцыклапедычны слоўнік — Снітка
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |