Аазіс

абшар у пустыні з буйнай расьліннасьцю

Аа́зіс — гэта ізаляванае месца расьліннасьці ў пустэльні й паўпустэльнях, якое атачае крыніцу вады. Такім чынам аазіс дае жыцьцё расьлінам, жывёлам і чалавеку. Бываюць прыродныя, якія ўтвараюцца на месяцы выхаду крыніц, адносна высокага ўзроўню прэсных грунтавых водаў, перыядычных разьліваў рэк, і штучныя - пры арашэньні з калодзежаў, сьвідравін ды каналаў.

Аазіс Уакачына ў Пэру

Аазісы могуць істотна адрозьнівацца па велічыні ды характары, ад невялікіх сажалак да вялізных тэрыторыяў, дзе могуць узьнікаць месты і весьціся сельскагаспадарчая дзейнасьць. Таксама менавіта аазісы вызначаюць жыцьцё чалавека ў пустэльнях, уплываючы на маршруты гандлю ды перамяшчэньня, бо аазісы зьяўляюцца адзінай магчымасьцю папаўненьня запасаў вады ды ежы. Вялікія аазісы - густа населеныя раёны з інтэнсіўным земляробствам (напрыклад, даліна Ніла ў Егіпце, Ферганская даліна ў Сярэдняе Азіі). У Антарктыдзе ёсьць антарктычная аазісы. У сучасныя мовы слова аазіс прыйшло з грэцкае мовы: ὄασις , куды трапіла з эгіпецкае мовы: ад назвы эгіпцкага г. Аасія.