Ба́рэль (па-ангельску: Barrel) — старадаўняя ангельская адзінка вымярэньня вадкасьці.

Піўны барэль рэдагаваць

Для вымярэньня аб’ёму піва ці элю ў Вялікабрытаніі выкарыстоўваецца так званы «піўны» барэль:

1 піўны барэль = 2/3 хогсхэда = 2 кілдэркіна = 4 фэркіна.

У розныя часы велічыня піўнога барэля вымяралася па-рознаму:

  • У 1454 годзе ў залежнасьці ад таго, што вымяралася: эль ці піва — мяняўся і аб’ём барэля. 1 барэль = 32 элевых галёнаў эля (147,88 літра) = 36 элевых галёнаў піва (166,36 літра).
  • У 1688 годзе: 1 барэль = 34 элевых галёнаў = 157,12 літра.
  • У 1803 годзе: 1 барэль = 36 элевых галёнаў = 166,36 літра.
  • У 1824 годзе: 1 барэль = 36 ангельскіх галёнаў = 163,66 літра.

Ангельскі барэль рэдагаваць

Для вымярэньня аб’ёму сыпучых рэчываў існаваў «ангельскі» барэль: 1 ангельскі барэль = 4,5 бушэля = 163,65 літра.

Барэль у ЗША рэдагаваць

У ЗША барэль для вадкасьці роўны 31,5 амэрыканскіх галёнаў, г.зн.: 1 амэрыканскі барэль = 31,5 амэрыканскіх галёнаў = 119,2 літра.

Але для вымярэньня аб’ёму піва з ЗША выкарыстоўваецца стандартны піўны барэль, які роўны 31 амэрыканскаму галёну (117,3 літра).

Таксама ў ЗША выкарыстоўваецца адзінка, якая завецца «сухі барэль» (dry barrel), якая роўная 105 сухім квартам (115,6 літра).

Нафтавы барэль рэдагаваць

 
Стандартны барэль нафты.

Нафтавы барэль выкарыстоўваецца для вымярэньня аб’ёму нафты, роўны 42 галёнам ці 158,988 літра.

Нафтавы барэль выкарыстоўваецца ў нафтавай прамысловасьці таму што вымяраць нафту ў танкерах, цыстэрнах ці трубаправодах зручней па аб’ёме, чым па вазе, таксама паказчык ў барэлях больш практычны, чым маса нафты і мае лёгкі пералік: барэль у суткі роўны 50 тонам у год. Акрамя таго, шчыльнасьць нафты вагаецца ў залежнасьці ад гатункаў ад 820 да 905 кг на м³. У сувязі з гэтым сусьветныя цэны на нафту вызначаюцца ў далярах за барэль.