Лучнікі́[3]вёска ў Беларусі, на ручаі Бычку. Уваходзіць у склад Сяраскага сельсавету Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца на паўночным захадзе ад Слуцку, беспасярэдне прылягае да места.

Лучнікі
трансьліт. Lučnіkі
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Аграгарадок з: 2005
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Слуцкі
Сельсавет: Сяраскі
Насельніцтва: 1655 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1795
Паштовы індэкс: 223611[2]
СААТА: 6246868026
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°3′0″ пн. ш. 27°31′0″ у. д. / 53.05° пн. ш. 27.51667° у. д. / 53.05; 27.51667Каардынаты: 53°3′0″ пн. ш. 27°31′0″ у. д. / 53.05° пн. ш. 27.51667° у. д. / 53.05; 27.51667
Лучнікі на мапе Беларусі ±
Лучнікі
Лучнікі
Лучнікі
Лучнікі
Лучнікі
Лучнікі

Назва рэдагаваць

Назва вёскі паходзіць ад слова «лучнікі» — вайскоўцы, узброеныя лукамі, а таксама рамесьнікі, якія рабілі лукі[4].

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

 
Сяляне з Лучнікаў, пач. XX ст. Фота С. Юхніна

Першы пісьмовы ўпамін пра Лучнікі зьмяшчаецца ў інвэнтары Слуцкага княства і датуецца 1566 годам[1][5]. Акурат да інвэнтару 1651 году тагачаснае сяло мела даўжэйшую назву: «Лучніковічы» — на той час тут было 35 валок і 31 двор[1]. У жніўні — верасьні 1655 году, за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі на чале з Трубяцкім спустошылі прадмесьці Слуцку[6] — спалілі Лучнікі зь іншымі вёскамі[1].

У 1670—1680-х гадох у Лучніках згодна з пастановай Людвікі Караліны Радзівіл дзеля аднаўленьня вёскі[1] разьмясьцілася рота жаўнераў-выбранцаў з радзівілаўскага магнацкага гарнізону[7].

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лучнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкай воласьці. У 1808 годзе ў Лучніках, Сярагах, Варкавічах, Бранавічах, Агародніках і Падзерах — адбыліся хваляваньні сялянаў з прычыны пераводу іх (былых выбранцаў) на паншчыну[8]. Расейскія карнікі жостка здушылі хваляваньні, а найбольш актыўных удзельнікаў — забілі (загінула 5 чалавек[8]). У выніку судовага працэсу паміж выбранцамі і ўладальнікамі Слуцку (сьпярша Радзівіламі, а потым — Людвігам Вітгенштэйнам) пастанавілі, што выбранцы — «людзі вольныя», але зямля належыць месту (такім чынам — яго ўласьніку), таму сяляне мусяць плаціць аброк. Па набыцьці Слуцку дзяржавай сяляне перайшлі ў стан дзяржаўных[8].

У пачатку XX ст. у Лучніках быў 241 двор.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лучнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.

У канцы Другой сусьветнай вайны, у часе заняцьця Слуцку і яго ваколіцаў савецкімі войскамі, Лучнікі сталі адным з трох цэнтраў моцнага супрацьстаяньня, у якіх адбываўся штурм места[9].

На 1 студзеня 1998 году ў Лучніках было 659 двароў, на 2009 год — 627. У 2005 годзе Лучнікі атрымалі афіцыйны статус аграгарадку[10].

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 1426 чал.; 1 студзеня 1998 году — 1705 чал.; 1999 год — 1649 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 1655 чал.[1]; 2010 год — 1612 чалавек

Інфраструктура рэдагаваць

У Лучніках працуюць сярэдняя школа[11] і дзіцячая школа мастацтваў[12], лекарская амбуляторыя і пошта. Дзейнічае бібліятэка-філія №7 сеткі публічных бібліятэк Слуцкага раёну[13].

У 1990 годзе ў вёсцы ўтварыўся народны ансамбль «Слуцкія паясы». На 2008 год кіраўніком ансамблю быў Васіль Шусьцікаў, балетмайстрам — Алена Рубчэня, хормайстрам — Марына Ульская[14].

Вуліцы рэдагаваць

Лучнікі налічваюць 23 вуліцы і завулкі, агульная працягласьць якіх складае больш як 15 км[1][2]. З Слуцкам вёску злучае аўтобусны маршрут №4[15].

Славутасьці рэдагаваць

  • Капліца (XIX ст.; на могілках)

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г д е ё Хворов В.. Храм святителя Николая Чудотворца (д. Лучники) (рас.) // Наследие слуцкого края, 28 студзеня 2013 г.
  2. ^ а б Алфавитный список улиц по Лучники (рас.) Белпошта
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 427.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. Кн. 2. — Мн., 2001.
  5. ^ Грицкевич 1985. С. 6.
  6. ^ Грицкевич 1985. С. 21.
  7. ^ Грицкевич 1985. С. 17.
  8. ^ а б в Грицкевич 1985. С. 31.
  9. ^ Богдашич С.. Слуцк. Июнь 1944-го (рас.) // Інфа-Кур’ер, 29 чэрвеня 2011 г. Праверана 17 лютага 2013 г.
  10. ^ Перечень сельских населенных пунктов, подлежащих преобразованию в агрогородки в 2005 году (рас.)
  11. ^ Минская область. Срдение и начальные школы, лицеи и гимназии (рас.) Школа №BY
  12. ^ Перечень детских школ искусств (рас.) Слуцкі раённы выканаўчы камітэт
  13. ^ Лучниковская сельская библиотека-филиал №7 (рас.) Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Прафесійнасць самадзейнасці // Інфа-Кур’ер, 23 ліпеня 2008 г.
  15. ^ Расписание движения автобусов по городу Слуцку (рас.) // Інфа-Кур’ер, 30 студзеня 2013 г.

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 2-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 572 с.: іл. ISBN 985-6302-31-5.
  • Грицкевич А. П. Древний город на Случи. — Мн.: Полымя, 1985. — 158 с., ил. — (По родному краю).