Сяраскі сельсавет
Сяра́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сярагі.
Сяраскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Сярагі |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны Сяраскі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі.
Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Лучнікоўскага сельсавету[1].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя вёска Бязьверхавічы і пасёлкі Бязьверхавічы, Рэтаўшчына, якія ўваходзілі ў склад Акцябарскага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету (8 населеных пунктаў) — 3531 чалавек[3], зь іх 94,9% — беларусы, 3,6% — расейцы[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (рас.)
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 352