Люцын

места ў Латвіі
(Перанакіравана з «Лудза»)

Лю́цын (лат. Ludza) — места ў Латвіі, на возеры Лужы. Адміністрацыйны цэнтар Люцынскага краю. Насельніцтва на 2016 год — 8718 чалавек. Знаходзіцца за 269 км на ўсход ад Рыгі, чыгуначная станцыя на лініі Рэжыца — Вялікія Лукі.

Люцын
лац. Lucyn
лат. Ludza
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Люцыну Сьцяг Люцыну
Першыя згадкі: 1173
Горад з: 1777
Краіна: Латвія
Рэгіён: Латгалія
Край: Люцынскі
Плошча: 11 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 8718 чал.[1]
шчыльнасьць: 792,55 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371
Паштовы індэкс: 5701, 5702
Геаграфічныя каардынаты: 56°32′38″ пн. ш. 27°43′16″ у. д. / 56.54389° пн. ш. 27.72111° у. д. / 56.54389; 27.72111Каардынаты: 56°32′38″ пн. ш. 27°43′16″ у. д. / 56.54389° пн. ш. 27.72111° у. д. / 56.54389; 27.72111
Люцын на мапе Латвіі
Люцын
Люцын
Люцын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ludzaspils.lv/

Люцын — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі), побач зь якім праходзіць паўночная мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў[2]. Да нашага часу тут захаваліся замак, капліца Сьвятога Тадэвуша і саборная царква Прачыстай Багародзіцы, помнікі архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў.

Беларускі гісторык Вацлаў Пануцэвіч зьвязваў назву Люцын зь зьвязам заходнеславянскіх плямёнаў люцічамі[3][4].

Гісторыя

рэдагаваць
 
Мескі герб з Пагоняй, 1843 г.

Раньнія часы

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Люцын датуецца 1173 альбо 1177 годам. Да 1399 году тут збудавалі замак, які стаў фарпостам Лівонскага ордэна на ўсходзе.

У 1481 годзе войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі і зруйнавалі замак (адноўлены толькі ў 1525 годзе). У 1552 годзе замак зноў зруйнавалі маскоўскія захопнікі.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

рэдагаваць

30 жніўня 1559 году Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Люцын увайшоў ва ўтворанае Задзьвінскае княства. За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1582) мястэчка наведаў кароль і вялікі князь Стэфан Баторы, на загад якога замак умацавалі і разьмясьцілі ў ім тысячную залогу. З XVI ст. тут існаваў драўляны касьцёл (упамінаецца ў 1599 годзе).

У 1677 годзе Люцын увайшоў у склад Інфлянцкага ваяводзтва. У 1687 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл (згарэў у 1736 годзе, адбудаваны ў 1738 годзе).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Люцын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Віцебскай губэрні[5]. У 1777 годзе ён атрымаў статус места. 21 верасьня 1781 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб Люцына з Пагоняй[6]. На 1881 год у месьце было 754 будынкі, дзеялі касьцёл, лютэранская кірха, царква, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы.

У Першую сусьветную вайну 22 лютага 1918 году Люцын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Люцын увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі места Латвіі.

У 1940 годзе Люцын апынуўся ў складзе Латвійскай ССР. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 23 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 2009 годзе Люцын стаў цэнтрам краю.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1864 год — 3530 чал., зь іх 1200 каталікоў, 416 праваслаўных, 54 раскольнікі, 37 пратэстантаў і 1778 юдэяў[8]; 1880 год — 5258 чал.; 1897 год — 5140 чал., зь іх 1151 беларусаў, 678 расейцаў, 237 латышоў, 228 палякаў, 22 украінцы, 11 немцаў і 2801 юдэй
  • XX стагодзьдзе: 1989 год — 11 853 чал., зь іх 46,29% латышоў, 45,73% расейцаў, 2,79% беларусаў, 1,75% украінцаў, 1,27% палякаў, 0,62% летувісаў і 1,55% іншых
  • XXI стагодзьдзе: 2016 год — 8718 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзее Люцынскі краязнаўчы музэй.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Замак (XIV ст.)
  • Капліца Сьвятога Тадэвуша (1738)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1938—1993)
  • Лютэранская кірха (1872)
  • Малельня стараверская (1923)
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква саборная Прачыстай Багародзіцы (1843—1845)
  1. ^ Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā
  2. ^ Лісейчыкаў Д. «У мястэчку палова русі, а палова каталікоў…»: Мяжа рассялення «рускай» этнаканфесійнай супольнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне XVIII ст. // Беларускі гістарычны часопіс. № 6, 2020. С. 6.
  3. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 242.
  4. ^ Ніна Баршчэўская, Становішча беларускае мовы ў пэрыяд ВКЛ, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 6 чэрвеня 2007 г.
  5. ^ Manteuffel G. Lucyn // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 462.
  6. ^ Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Первое. Том XXI. — СПб, 1830. С. 271.
  7. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  8. ^ Przegląd Powszechny. Nr. 1, 1884. S. 34.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць