Латгалія
Латга́лія (па-латыску: Latgale; па-латгальску: Latgola) — усходні край Латвіі. Займае прыкладна ¼ частка тэрыторыі краіны. Уключае 6 раёнаў з цэнтрамі: Балві, Люцын, Рэжыца, Прэйлі, Дзьвінск, Краслава. Насельніцтва — латгальцы, расейцы, латышы, палякі, беларусы, габрэі.

ГісторыяРэдагаваць
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 11 жніўня 1920 году бальшавікі забралі са складу Беларускай ССР і перадалі Латвіі Дзьвінск, найбуйнейшы горад Віцебскай губэрні, а таксама паўночна-заходнюю частку Віцебскай губэрні (Дзьвінскі, Люцынскі, Рэжыцкі паветы і 2 воласьці Дрысенскага павету). Ужо 25 сакавіка 1921 году ў Дзьвінску было створанае беларускае культурна-асьветніцкае таварыства «Бацькаўшчына»; сярод вынікаў працы таварыства было заснаваньне Дзьвінскай беларускай гімназіі.
У 1924—1925 гадах латвійская паліцыя сфабрыкавала матэрыялы пра «спробы далучэньня Латгаліі і часткі Ілукштанскага павету да БССР», пасьля чаго былі арыштаваныя ды зьвінавачаныя ў дзяржаўнай здрадзе многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, настаўнікі, сябры таварыства «Бацькаўшчына»[1]. Хоць суд і апраўдаў беларусаў, але пасьля гэтага былі ліквідаваныя многія беларускія культурніцка-адукацыйныя ўстановы. Неўзабаве латвійскі ўрад зачыніў усе беларускія адукацыйныя ўстановы былой Дзьвіншчыны.
Сэпаратысцкія настроі ў Латгаліі праяўляліся і пазьней: напрыклад, Язэп Гайлевіч, вікарый у касьцёле Панны Марыі ў Дзьвінску, абвінавачваўся латыскімі ўладамі ў плянах далучыць Латгалію да Польшчы.
У пачатку XXI стагодзьдзя зноў паўстала пытаньне пра асобы статус Латгаліі і, нават пра выхад латгальскіх земляў са складу Латвіі. У жніўні 2011 году Паліцыя бясьпекі Латвіі распачала крымінальную справу па факце распаўсюду ўлётак, якія заклікалі вярнуць Расеі Латгалію[2]. У 2015 годзе прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці сталі папулізаваць ідэю Латгальскай Народнай Рэспублікі. У студзені 2015 году ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук была апублікаваная выява сьцягу Латгальскай Народнай Рэспублікі, а таксама мапа Латвіі без Латгаліі. У лютым 2015 году Паліцыя бясьпекі Латвіі распачала чарговую крымінальную справу ў адносінах да прыхільнікаў самастойнасьці Латгаліі[3]. Некаторыя латвійскія палітычныя дзеячы лічаць, што пазбаўленьне ад Латгаліі стане для латыскіх нацыяналістаў адзінай магчымасьцю захаваць уладу на тэрыторыі астатняй Латвіі[4].
Ідэя сэпаратызму Латгаліі падаграецца таксама звонку: 3 лютага 2016 году тэлекампанія «Бі-бі-сі» паказала фільм «Трэцяя сусьветная вайна: у камандным пункце» (World War Three: Inside the War Room), у якім пасьля захопу Даўгаўпілсу прарасейскімі паўстанцамі і ўмяшаньня амэрыкана-брытанскай кааліцыі сусьвет аказваецца на мяжы глябальнай ядзернай катастрофы[5].
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Беларускі працэс у Латвіі. 1925. Рыга
- ^ У Латвіі завялі справу пра заклікі вярнуць Латгалію Расеі(рас.)
- ^ У Латвіі распачалі крымінальную справу за сьцяг «Латгальскай народнай рэспублікі»(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Уладзімер Ліндэрман. Пра праект «Латгальская Народная Рэспубліка»(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Заход на Трэцюю сусьветную. Ці можа Латгалія стаць прычынай ядзернай вайны паміж Расеяй і НАТА(рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Інфармацыйна-забаўляльны партал Дзьвінска, Латгалія
- Інфармацыйна-навінавы партал г. Дзьвінск, Латгалія
Гэта — накід артыкула пра Латвію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |