Куляны

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Куля́ны[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 35 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБерасьце.

Куляны
трансьліт. Kuliany
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Ружанскі
Вышыня: 169[1] м н. у. м.
Насельніцтва: 75 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225155[2]
СААТА: 1256856025
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′2″ пн. ш. 24°49′15″ у. д. / 52.93389° пн. ш. 24.82083° у. д. / 52.93389; 24.82083Каардынаты: 52°56′2″ пн. ш. 24°49′15″ у. д. / 52.93389° пн. ш. 24.82083° у. д. / 52.93389; 24.82083
Куляны на мапе Беларусі ±
Куляны
Куляны
Куляны
Куляны
Куляны
Куляны

Мінуўшчына

рэдагаваць

За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. У пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы 316 жыхароў.

За міжваеннай Польшчай — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[5].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).

23 чэрвеня 1941 акупаваныя нямецкімі войскамі. Жыхары былі пераселеныя, вёска спаленая. Са 140 хатаў засталіся толькі дзьве, што знаходзіліся на ўскраіне вёскі[6]. У чэрвені 1944 нацысты расстралялі 14 жыхароў Кулянаў пасьля таго, як у суседнім лесе партызаны забілі нямецкіх жаўнераў[7].

У 1954—1963 роках цэнтар сельсавету. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Ружанскага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[8], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[9].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 452 жыхары (перапіс); 1999 год — 140 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 139 жыхароў, 79 двароў; 2005 год — 130 жыхароў, 75 двароў[10]; 2010 год — 75 жыхароў

Інфраструктура

рэдагаваць

Аўталаўка.

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільная дарога Р50 МастыЗэльваРужаны[11].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
  • Братэрская магіла (1941—1944) 744 савецкіх жаўнераў і 1 партызана
  • Магіла ахвяраў фашызму (1944) на могілках
  1. ^ Куляны Фота Планета Праверана 19 траўня 2012 г.
  2. ^ Алфавитный список улиц по Куляны (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 19 траўня 2012 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 252
  4. ^ Kulany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 191
  5. ^ Kulany, вёска. Radzima.net. Праверана 19 траўня 2012 г.
  6. ^ №207 Из протокола допроса свидетеля И.А. Рыба о сожжении немецкими войсками д. Куляны Ружанского района и расстреле ее жителей (рас.) Сожженные деревни >> Трагедия белорусских деревень. Молодая гвардия. Праверана 19 траўня 2012 г.
  7. ^ Марына Вакульская. Гэта трэба жывым… // Раённыя будні. — 16 траўня 2012. — № 37 (9483). — С. 3.
  8. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
  9. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
  10. ^ Куляны // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 514
  11. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 19 траўня 2012 г.
  12. ^ Ніна Шабуня. (1 чэрвеня 2008) Свет пабачыла кніга Алеся Горбача пра Міхала Забейду-Суміцкага. Пружанскі палацыкПраверана 12 студзеня 2014 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць