Касьцёл Унебаўшэсьця Пана і кляштар місіянэраў (Вільня)

помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Вільні (Летува)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўшэсьця Пана і кляштар місіянэраў
Касьцёл Унебаўшэсьця Пана і кляштар місіянэраў
Касьцёл Унебаўшэсьця Пана і кляштар місіянэраў
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°40′36″ пн. ш. 25°17′46″ у. д. / 54.67667° пн. ш. 25.29611° у. д. / 54.67667; 25.29611Каардынаты: 54°40′36″ пн. ш. 25°17′46″ у. д. / 54.67667° пн. ш. 25.29611° у. д. / 54.67667; 25.29611
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Архідыяцэзія Вільнюса[d] 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Аўтар праекту Ян Гляўбіц
Заснавальнік Аляксандар Катовіч
Дата заснаваньня 1695
Касьцёл Унебаўшэсьця Пана і кляштар місіянэраў на мапе Летувы
Касьцёл Унебаўшэсьця Пана і кляштар місіянэраў
Касьцёл Унебаўшэсьця Пана і кляштар місіянэраў
Касьцёл Унебаўшэсьця Пана і кляштар місіянэраў
Касьцёл Унебаўшэсьця Пана і кляштар місіянэраў на Вікісховішчы

Касьцёл Унебаўшэсьця Пана і кляштар місіянэраў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на вуліцы Субачы[a]. Касьцёлам часова карыстаецца Летувіскі нацыянальны музэй, кляштар існаваў да 1844 году. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Комплекс Віленскага місіянэрскага кляштару складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса (яго ўсходняя частка — палац Сангушкаў, збудаваны ў 1640—1650 гадох) і флігеляў. Назву Місіянэрскага атрымаў кляштарны сад і разьмешчаны побач зь іх стаў.

Гісторыя

рэдагаваць
 
З боку касьцёла Сьвятога Казімера. С. Смалікоўскі, 1833 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Кляштар місіянэраў у Вільні фундаваў у 1685 годзе біскуп Аляксандар Катовіч. У 1687 годзе жонка ваяводы віленскага Міхала Казімера Радзівіла збудавала капліцу.

У 1695 годзе войскі інфлянцкі Я. Т. Плятэр з жонкай Аляксандрай заснавалі пры кляштары касьцёл, фундацыю якога падтрымаў кашталян наваградзкі Антоні Навасельскі. У 1730 годзе касьцёл асьвяцілі. У 1745 годзе біскуп смаленскі Багуслаў Гасеўскі фундаваў шпіталь з капліцай Сьвятой Альжбеты. У 1750—1754 гадох Ян Гляўбіц выканаў праект рэканструкцыі фасадаў у формах віленскага барока, рэалізаваны ў 1755—1756 гадох[1]. У 1773 годзе ў прылеглым да кляштару палацы Сангушкаў пачала працаваць духоўная сэмінарыя Віленскай дыяцэзіі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1803 годзе ў палацы Сангушкаў пачала працаваць парафіяльная школа, з 1807 году частку будынка заняў вайсковы шпіталь.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1844 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі касьцёл, а яго парафію далучылі да касьцёла Сьвятых Янаў. Тады ж алтар і амбон перавезьлі ў касьцёл у Эйшышках[2]. У кляштарным корпусе з 1848 году разьмясьцілася духоўная кансысторыя Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), пазьней жаночная вучэльня. У 1859 годзе тут адкрыўся псыхіятрычны шпіталь, а ў 1874 годзе — таварыства дабрачыннасьці[3].

У 1859 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1860 годзе) касьцёл аднавілі коштам прыватных асобаў (рамонтнымі работамі кіраваў архітэктар Ян Вішнеўскі, у дэкараваньні касьцёла браў удзел кракаўскі мастак Канстантын Маераноўскі) і ў 1862 годзе ён зноў пачаў дзеяць як парафіяльны.

Найноўшы час

рэдагаваць

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а яго будынак перарабілі пад сховішча фондаў музэю. У кляштарным корпусе разьмясьціўся шпіталь[4].

19 траўня 1993 году касьцёл вярнулі каталікам.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — помнік архітэктуры віленскага барока. Найбольш блізкім яго аналягам разглядаюць вежы і шчыты Полацкай саборнай царквы Сьвятой Соф’і. Мае адметную 5-нэфавую кампазыцыю — да традыцыйных трох нэфаў далучаецца дзьве пары капліцаў. Цэнтральны нэф мае аднолькавую вышыню і даўжыню (18,5 мэтра). Ніжэйшы за асноўны аб’ём прэзьбітэрыюм завяршаецца паўкруглай апсыдай. Роўніца галоўнага фасаду падзяляецца карнізамі, пілястрамі і аркавымі вокнамі і нішамі. Вежы маюць вышыню 48 і шырыню 4,75 мэтра, паміж ім разьмяшчаецца шырокі франтон з дынамічным сылюэтам прыступкавых і хвалістых формаў. У ніжнім ярусе фасаду вылучаюцца шырокія пілястры. Два верхнія ярусы вежаў аздабляюцца кутнімі пілястрамі, валютамі і вазамі на іх. У нішах другога ярусу галоўнага фасаду дзьве драўляныя скульптуры XVIII ст. — Давіда ва ўсходняй частцы і Майсея ў заходняй. Вышыня фігуры Давіда — 2,20 м, Майсея — 2,29 м; яны стаяць на невысокіх (0,71 м і 0,61 м) прафіляваных пастамэнтах[5].

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеньнямі зь люнэтамі. У інтэр’еры 7 скульптурных алтароў сярэдзіны XVIII ст., мэмарыяльныя помнікі Міхала, Кацярыны і Рафала Яленскіх.

Ансамбль кляштара складаецца з чатырох 3-павярховых будынкаў, якія далучаюцца да вуглоў і прэзьбітэрыюму касьцёла і ў асноўным сфармаваўся ў 1739—1751 (найбольш раньні — палац Сангушкаў сярэдзіны XVII ст.). Абапал галоўнага фасаду касьцёла стаяць два 1-павярховыя флігелі — афіцына і гаспадарчая пабудова.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Афіцыйны адрас — Subačiaus g. 26
  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 431.
  2. ^ Чантурия В. А., Минкявичюс Й., Васильев Ю. М., Алттоа К. Вильнюс. Костел миссионеров (Вознесения) // Памятники искусства Советского Союза. Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. Справочник-путеводитель. — М.: Искусство, 1986. С. 404.
  3. ^ Виноградов А. А. Путеводитель по городу Вильне и его окрестностям. — Вильна, 1908. С. 154.
  4. ^ Wałejko K. Praktyczny przewodnik po Wilnie / red. ks. M. Borysiak, A. Franko, I. Jutkiewicz, K. Jutkiewicz. — Suwałki, 2003. S. 149—150.
  5. ^ Stankevičienė R. Misionierių bažnyčios ir vienuolyno ansamblis: Eksterjero skulptūros // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. Т. 1. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. P. 461.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць