Багуслаў Корвін-Гасеўскі
Багуслаў Корвін-Гасеўскі (1660 — 24 чэрвеня 1744) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Духоўны пісар вялікі літоўскі (1720)[1], біскуп смаленскі (ад 1724)[2].
Багуслаў Корвін-Гасеўскі. Л. Тарасевіч, XVII ст. | |
Герб «Сьлепаўрон» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1660 |
Памёр | 24 чэрвеня 1744 |
Род | Корвін-Гасеўскія |
Бацькі | Вінцэнт Корвін Гасеўскі Магдалена з Канапацкіх |
Дзейнасьць | дыплямат, каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх гербу «Сьлепаўрон», сын гетмана польнага літоўскага Вінцэнта й Магдалены з Канапацкіх.
За часамі грамадзянскае вайны ў ВКЛ падтрымліваў супраціўнікаў Сапегаў. У 1722 зрабіўся суфраганам беларускім і біскупам тытулярным акатэнскім. У 1723 увайшоў да віленскае капітулы, у 1724 зрабіўся смаленскім біскупам.
У 1729 як супраціўнік Аўгуста Моцнага склаў дамову з францускім паслом Антуанам Фэлісам дэ Манці з мэтай дамагчыся стальцу для Станіслава Ляшчынскага. Атрымліваў ад Францыі ў памеры 60 тыс. ліўраў хабар за сарваньне кожнага сойму за часамі гаспадараньня Аўгуста Моцнага (сарваў соймы ў 1730 у Горадні й 1732 у Варшаве). Зьвяртаўся таксама да Расеі з мэтай змаганьня з абсалютызмам караля і вялікага князя, атрымаў ад расейскага пасла Фрыдрыха Казіміра фон Лёвэнвольдэ 4 пары сабалёў і 100 залатых чырвонцаў. Быў расчараваны тым, што не атрымаў пасаду біскупа віленскага, і ў 1730 на банкеце, дзе была ўся капітула, кінуў у новага біскупа Міхала Зянковіча келіхам і бутэлькай.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 208.
- ^ Вячаслаў Насевіч. Гасеўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 516.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4