Канфлікт у Нагорным Карабаху (2020)

Канфлікт у Нагорным Карабаху 2020 року — трывалы буйнамаштабны ўзброены канфлікт між узброенымі сіламі Армэніі ды Азэрбайджану ў Нагорным Карабаху, найпазьнейшая эскаляцыя нявырашанага Карабаскага канфлікту. Сутыкненьні распачаліся ранкам 27 верасьня 2020 року ўздоўж лініі стыку Нагорнага Карабаху. Абодва бакі паведамілі пра вайсковыя ды цывільныя ахвяры[25]. У адказ на сутыкненьні, Армэнія ды самаабвешчаная Нагорна-Карабаская Рэспубліка увялі вайсковы стан ды татальную мабілізацыю[26][27], у той час як Азэрбайджан увёў вайсковы стан ды камэнданцкі час[28]. 28 верасьня частковая мабілізацыя была абвешчаная ў Азэрбайджане[29]. ААН рашуча асудзіў канфлікт і заклікаў абодва бакі дээскаляваць напружанасьць і неадкладна аднавіць канструктыўныя перамовы[30].

Сутыкненьні ў Нагорным Карабаху

     Тэрыторыя, што кантралюецца Нагорна-Карабаскаю Рэспублікаю ўлучаючы падкантрольныя Армэніі тэрыторыі, якія атачаюць Нагорны Карабах

     Тэрыторыя, на якую прэтэндуе Нагорна-Карабаская Рэспубліка, але кантралюецца Азэрбайджанам

     Тэрыторыя, захопленая Азэрбайджанам (па заявах Азэрбайджану)

Дата: 27 верасьня 2020 — дагэтуль
Месца: Лінія стыку Нагорнага Карабаху, Армянска-азэрбайджанская мяжа ды Азэрбайджанска–іранская мяжа
Вынік:
Тэрытарыяльныя
зьмены:
Нагорна-Карабаская Рэспубліка сьцьвярджае, што Азэрбайджан захапіў некалькі пазыцыяў[6], некаторыя зь якіх былі пазьней адваяваныя[7]
Азэрбайджан сьцьвярджае, што захапіў 7 вёскаў і некалькі вышыняў[8][9][10]
Супернікі
Азэрбайджан Азэрбайджан
Мяркуецца:
Сьцяг Сырыі Сырыйская нацыянальная армія
Турэччына Турэччына[11]
Дастаўнікі зброі:
Ізраіль Ізраіль[12][13]
Нагорна-Карабаская рэспубліка НКР
Армэнія Армэнія
Мяркуецца:
Армянскія добраахвотнікі з Сярэдняга Ўсходу ды Сырыі
Дастаўнікі зброі:
Расея Расея
Камандуючыя
Сьцяг Азэрбайджану Ільхам Аліеў
(Прэзыдэнт, галоўнакамандуючы)
Сьцяг Азэрбайджану Закір Гасанаў
(Міністар абароны)
Сьцяг Азэрбайджану Наджмэдын Садыкаў (Кіраўнік ґенэральнага штабу)
Сьцяг Азэрбайджану Маіс Бархудараў[14]
Сьцяг Нагорна-Карабаскай Рэспублікі Араік Аруцюнян (Прэзыдэнт, галоўнакамандуючы)
Сьцяг Нагорна-Карабаскай Рэспублікі Джалал Аруцюнян (Міністар абароны)
Сьцяг Армэніі Нікол Пашынян
(Прэм’ер-міністар, галоўнакамандуючы)
Сьцяг Армэніі Давід Танаян (Міністар абароны)
Сьцяг Армэніі Онік Ґаспаран (Кіраўнік ґенэральнага штабу)
Колькасьць
Невядома Невядома
Страты
Паводле Азэрбайджану:
  • Невядома[2]
  • Адзін баявы гэлікоптэр пашкоджаны[3]

  • Паводле Армэніі:[4]

    • 790 вайскоўцаў забіта
    • 1 900 вайскоўцаў паранена
    • 137 танкаў/БМП зьнішчана
    • 72 БЛА зьбіта
    • 7 гэлікоптэраў зьбіта
    • 1 лятак зьбіты

    Паводле іншых крыніцаў:

    • 30+ вайскоўцаў забіта (Islamic World News)[5]
    • 3–30 сырыйскіх байцоў забіта (розныя сырыйскія крыніцы)
    Паводле Армэніі:
  • 103 вайскоўцаў забіта[17]
  • 120+ вайскоўцаў паранена[18]
  • 1 Су-25 зьбіты[11]

  • Паводле Азэрбайджану:[19][20]

    • 2,300+ вайскоўцаў забіта або паранена
    • 6 камандных пастоў ды камандна-назіральных пунктаў зьнішчана
    • ~200 танкаў/БМП зьнішчана
    • 110 іншых вайсковых транспартаў зьнішчана
    • 228 артылерыйскіх усталяваньняў, ракетных сыстэмаў ды мінамётаў зьнішчана
    • 18 БЛА зьбіта
    • 5 складаў боепрыпасаў зьнішчана
    • 25 сыстэмаў СПА зьнішчана
    • 50 супраць-танкавых узбраеньняў зьнішчана
    15 азэрбайджанскіх і 7 армянскіх цывільных забітыя;[21][22] 49 азэрбайджанскіх[23][24] і 30+ армянскіх цывільных параненыя[18]

    28 верасьня Армэнія забараніла ўсім мужчынам старэйшым за 18 рокаў, занесеных у мабілізацыйны рэзэрв, выяжджаць з краіны[31]

    29 верасьня Армэнія перанесла суд над былым прэзыдэнтам Робэртам Качаранам і іншымі колішнімі службовымі асобамі, абвінавачанымі па справе пра беспарадкі пасьля выбараў 2008 року. Прычынаю стала тое, што адзін з абвінавачаных, былы міністар абароны Армэніі Сэйран Аганян, накіраваўся ў Нагорны Карабах падчас азэрбайджанскае атакі[32].

    З 1 кастрычніка TikTok стаў недаступны ў Армэніі[33].

    Азэрбайджан

    рэдагаваць

    27 верасьня азэрбайджанскія ўлады абмежавалі доступ да інтэрнэту па ўсёй краіне неўзабаве пасьля таго, як пачалося сутыкненьне. Паводле Міністэрства транспарту, сувязяў і высокатэхналяґічных тэхналёґіяў, гэты крок быў зроблены для прадухіленьня армянскіх правакацыяў[34].

    Дзяржаўны камітэт па працы з дыяспараю Азэрбайджану таксама зьвярнуўся да азэрбайджанскае дыяспары не ўжываць неафіцыйную, нявызначаную і староньнюю інфармацыю ў сацыяльных сетках, электронных СМІ ды іншых СМІ[35]. Мілі Мэджліс Азэрбайджану абвясьціў камэнданцкі час у Баку, Ґянджы, Ґёйґёльскім, Яўласкім і некаторых іншых раёнах з поўначы 28 верасьня[36][37]. Міністар унутраных справаў Вілаят Эйвазаў быў прызначаны камандзірам вобласьцяў у камэнданцкі час[38]. Азэрбайджанскія авіялініі абвясьцілі, што ўсе аэрапорты Азэрбайджану будуць зачыненыя для рэґулярных пасажырскіх рэйсаў да 30 верасьня[39]. Потым вайсковая пракуратура Фізулі, Тэртэрскага раёну, Карабаху ды Ґянджы распачала крымінальныя расьсьледаваньні вайсковых ды іншых злачынстваў на ґрунце атрыманых зьвесткаў ды доказаў[40].

    28 верасьня прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў выдаў загад, што дазваляе частковую мабілізацыю ў Азэрбайджане[41].

    Інтэрнацыянальная рэакцыя

    рэдагаваць
     

         Заклікалі да міру

         Азэрбайджан

         Падтрымалі Азэрбайджан

         Армэнія

         Падтрымалі Армэнію

         Нагорны Карабах

    У падтрымку Азэрбайджану

    рэдагаваць

    Урады часткова прызнанага Паўночнага Кіпру, Турэччыны, Пакістану ды Аўґаністану выказалі сваю падтрымку Азэрбайджану, усклаўшы віну на Армэнію за парушэньне рэжыму спыненьня агню[42][43][44][45].

    • Басьнійскі чалец Прэзыдыюму Босьніі і Герцаґавіны Шэфік Джафэравіч ды лідэр ягонае палітычнае партыі дэмакратычнае дзеі Бакір Ізэтбеґавіч выказалі сваю падтрымку Азэрбайджану, асудзіўшы Армэнію й параўнаўшы сытуацыю з сытуацыяю падчас басьнійскае вайны між 1992 ды 1995 рокамі[46].
    •   Прэс-сакратар кіруючае ў Турэччыне Партыі справядлівасьці і разьвіцьця Омэр Чэлік напісаў у Twitter: «Мы катэґарычна асуджаем напад Армэніі на Азэрбайджан. Армэнія зноўку выступіла з правакацыямі, іґнаруючы права». Ён паабяцаў, што Турэччына падтрымлівацьме Азэрбайджан, і сказаў: «Армэнія гуляе з агнём і ставіць пад пагрозу рэґіянальны мір»[47].
    •   Аўганістан заявіў, што «Нагорна-Карабаскі рэґіён атрымаў міжнароднае прызнаньне як частка Азэрбайджану» і патрабаваў «спыненьня акупацыі Нагорнага Карабаху», падтрымаўшы «намаганьні народу й ураду Азэрбайджану ды іншых краінаў сьвету ў гэтых адносінах»[48].
    •   Цюрская рада — Ґенэральны сакратар Цюрскае рады Багдад Амрэеў выказаў глыбокую заклапочанасьць з нагоды вайсковага супраціву на акупаваных тэрыторыях Азэрбайджанскае Рэспублікі. Цюрская рада заклікала да тэрытарыяльнае цэласнасьці і непарушнасьці міжнародна прызнанае мяжы Азэрбайджану і патрабаваў неадкладнага, безумоўнага і поўнага вываду ўзброеных сілаў Армэніі з усіх акупаваных тэрыторыяў Азэрбайджану[49].
    •   МУС Пакістану выказала падтрымку Азэрбайджану і ягонаму «праву на самаабарону»[50].

    У падтрымку Армэніі

    рэдагаваць
    •   Ґенэральная сакратарка Міжнароднае арґанізацыі Франкафоніі выступіла з заяваю па Нагорным Карабаху. Люіза Мушыківаба выказала падтрымку Армэніі[51].
    •   МУС Кіпру асудзіў «парушэнне рэжыму спыненьня агню Азэрбайджанам», тым самым падтрымаўшы Армэнію[52].
    •   Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон выказаў крайнюю занепакоэнасьць. «Францыя дагэтуль надзвычай занепакоеная ваяўнічымі пасланьнямі, якія Турэччына зрабіла ў апошнія гадзіны, і якія, па сутнасьці, здымаюць хоць якія забароны для Азэрбайджана на адваёву Нагорнага Карабаху. І мы гэтага ня прымем»[53] і заявіў «Я кажу даскалана выразна Армэніі і армянскаму народу: Францыя выконвацьме сваю ролю, і бы будзем пільныя да павагі да сем’яў, народу, сувэрэнітэту. Мы ня прымема жадных заяваў, што спрыяюць эскаляцыі»[54].

    Нэўтралітэт

    рэдагаваць

    Прадстаўнікі некалькіх краінаў, у тым ліку Арґентыны[55], Канады[56], Францыі[57], Грузіі[58], Нямеччыны[42], Грэцыі[59], Ірану[60], Польшчы[61], Румыніі[62][63], Расеі[64], Турэччыны, ЗША[65] ды Ватыкану[42] заклікалі да міру.

    •   Прэзыдэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі сказала, што яна «дужа занепакоеная аднаўленьнем вайсоквых дзеяў між Армэніяю ды Азэрбайджанам. Мы заклікаем да міру. Стабільнасьць і мір у нашым рэґіёне маюць быць нашаю агульнаю справаю»[66]. Таксама ў МУС Грузіі заявілі, што спадзяюцца на «спыненьне агню»[66]. Патрыярх Грузіі Ільля II заявіў, што «дужа занепакоены нядаўнімі сутыкненьнямі між Армэніяю й Азэрбайджанам»[67].
    •   Расея заклікала бокі «неадкладна спыніць агонь і пачаць перамовы па стабілізацыі сытуацыі»[68].
    •   Францыя заклікала Армэнію ды Азэрбайджан спыніць баявыя дзеі і неадкладна аднавіць дыялёґ. «Францыя дужа занепакоеная канфрантацыяю», — мовіцца ў заяве прэс-сакратара МУС[69].
    •   Ватыкан Падчас нядзельнага набажэнства 27 верасьня Папа Рымскі зьвярнуўся да Армэніі ды Азэрбайджану з заклікам спыніць ґвалт у Карабаху[70].
    •   ЗША асудзілі эскаляцыю і ґвалт у Нагорным Карабаху і заклікалі бокі канфлікту да неадкладнага спыненьня агню, заявіла кіраўніца прэс-службы Дзярждэпартамэнту ЗША Морґан Артэґус[71].
    •   МУС Украіны выказала глыбокую незапакоэнасьць ў сувязі з абвастрэньнем канфлікту між Армэніяю ды Азэрбайджанам. Заклікала бокі вярнуцца да дыялёґу дзеля мірнага ўрэґуляваньня канфлікту[72][73].
    •   Міністар замежных справаў Грэцыі Нікас Дэндыас заявіў: «Грэцыя не ўхваляе хоць якое ўмяшаньне трэцяга боку, што распальваюць сутыкненьні. У гэтым кантэксьце Турэччына мае ўстрымацца ад дзеяў і заяваў у гэтым кірунку»[74].
    •   ААН 27 верасьня Генэральны сакратар ААН Антоніў Ґутэрыш заклікаў абодва бакі неадкладна спыніць баявыя дзеі, зьнізіць напружанасьць і аднавіць канструктыўныя перамовы[75]. 29 верасьня Рада Бясьпекі ААН рашуча асудзіў канфлікт і заклікаў абодва бакі зьнізіць напружанасьць і аднавіць канструктыўныя перамовы без папярэдніх умоваў.
    •   Сустаршыні Менскае ґрупы АБСЭ заклікалі Армэнію ды Азэрбайджан спыніць баявыя дзеі ў зоне карабаскага канфлікту і вярнуцца да перамоваў[76].
    •   НАТО заклікалі Армэнію ды Азэрбайджан спыніць баявыя сутыкненьні, распаленыя на лініі стыку ў Нагорным Карабаху[77].

    Глядзіце таксама

    рэдагаваць
    1. ^ Syrian rebel fighters prepare to deploy to Azerbaijan in sign of Turkey's ambition Праверана September 29, 2020 г.
    2. ^ Outbreak of fighting in Karabakh, updated. News and reports. Video/photo
    3. ^ Tərtərdə zədələnən döyüş helikopteri peşəkarlıqla öz ərazimizə endirilib (азэрб.) // Report Information Agency27 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
    4. ^ A total of 790 Azerbaijani servicemen eliminated (анг.) // Armenpress29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
    5. ^ Latest Updates on Karabakh Clashes, 29 September 2020 (Map Update)
    6. ^ Nagorno-Karabakh says the region has lost some territory to Azerbaijan's army
    7. ^ Armenian, Azeri forces battle again, at least 21 reported killed
    8. ^ Azerbaijan kills over a dozen Armenian servicemen in Karabakh fighting (анг.) // TRT World27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
    9. ^ Enemy Driven out of Commanding Heights near Talysh
    10. ^ Azerbaijani Defense Ministry announced the capture of a strategic height on the Murov ridge
    11. ^ а б URGENT: Turkish F-16 shoots down Armenia jet in Armenian airspace (анг.) // Armenpress29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
    12. ^ Azerbaijan using Israeli "kamikaze drones" in Nagorno-Karabakh clashes 30 September 2020 г.
    13. ^ Azerbaijani official says military using Israeli-made drones in war with Armenia 30 September 2020 г.
    14. ^ Major General Mayis Barkhudarov: "We will fight to destroy the enemy completely"
    15. ^ A military breakdown of the Azerbaijan-Armenia conflict
    16. ^ SOHR reveals | Turkish security companies transfer Syrian mercenaries to Azerbaijan, total number of fighters now in Azerbaijan increases to 850, and death toll jumps to three
    17. ^ Artsakh army's death toll climbs to 103 in ongoing Azeri attack (анг.) // Armenpress30 September 2020 г. Праверана 30 September 2020 г.
    18. ^ а б 9-year old child, elderly mother of fallen war veteran among 4 civilian casualties in Artsakh (анг.) // Armenpress29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
    19. ^ Up to 2,300 enemy soldiers were killed (анг.) 29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
    20. ^ List of destroyed enemy military equipment - LIST - VIDEO (анг.) 29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
    21. ^ France and Turkey at odds as Karabakh fighting divides NATO allies
    22. ^ Armenia-Azerbaijan conflict: Macron warns Turkey on 'warlike' rhetoric
    23. ^ As a result of the Armenian terror, the number of civilians injured reached 46. (анг.). Prosecutor General's Office of the Republic of Azerbaijan (30 September 2020).
    24. ^ Armenian artillery shell hits gas station in Horadiz, some killed and injured (анг.) 30 September 2020 г. Праверана 30 September 2020 г.
    25. ^ Fighting erupts between Armenia, Azerbaijan over disputed region. Al Jazeera (27 September 2020). Праверана 27 September 2020 г.
    26. ^ Armenia and Azerbaijan erupt into fighting over disputed Nagorno-Karabakh (анг.) 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
    27. ^ Nagorno-Karabakh announces martial law and total mobilization. Reuters (27 September 2020). Праверана 27 September 2020 г.
    28. ^ Azerbaijan's parliament approves martial law, curfews – president's aide. Reuters (27 September 2020). Праверана 27 September 2020 г.
    29. ^ Partial mobilization announced in Azerbaijan. Azeri Press Agency (28 September 2020). Праверана 28 September 2020 г.
    30. ^ UN Security Council calls for immediate end to fighting in Nagorno-Karabakh (анг.)
    31. ^ Armenian cabinet bans all men from mobilization reserve aged over 18 from leaving state (анг.) // TASS28 September 2020 г. Праверана 28 September 2020 г.
    32. ^ Kocharyan trial delayed as indicted ex-defense minister Seyran Ohanyan heads to Artsakh amid attack (анг.). Armenpress (29 September 2020). Праверана 29 September 2020 г.
    33. ^ Tik Tok fails operating in Armenia (анг.). Armenpress (30 September 2020). Праверана 30 September 2020 г.
    34. ^ Власти Азербайджана ограничили доступ к интернету после обстрелов в Карабахе (рас.) // Dozhd27 September 2020 г. Праверана 28 September 2020 г.
    35. ^ Diaspor Komitəsi xaricdə yaşayan azərbaycanlılara müraciət edib (азэрб.) Праверана 27 September 2020 г.
    36. ^ Azərbaycanda komendant saatı elan olundu (азэрб.) Праверана 27 September 2020 г. Архіўная копія ад 27 September 2020 г.
    37. ^ Bu gecədən komendant saatı elan olunur (азэрб.) Праверана 27 September 2020 г. Архіўная копія ад 27 September 2020 г.
    38. ^ Vilayat Eyvazov appointed commandant of areas where curfew is applied – ORDER (анг.) 28 September 2020 г. Праверана 28 September 2020 г.
    39. ^ Mətbuat xidmətinin məlumatı (азэрб.). Azerbaijan Airlines (28 September 2020). Праверана 28 September 2020 г.
    40. ^ Mətbuat xidmətinin MƏLUMATI – cəbhədəki son vəziyyət. (азэрб.). Prosecutor General's Office of the Republic of Azerbaijan (27 September 2020). Праверана 28 September 2020 г.
    41. ^ Partial mobilization announced in Azerbaijan (анг.) Праверана 28 September 2020 г.
    42. ^ а б в Armenia-Azerbaijan clashes: How the world reacted (анг.)
    43. ^ Armenia and Azerbaijan erupt into fighting over disputed Nagorno-Karabakh // BBC News27 September 2020 г.
    44. ^ Pakistan expresses 'deep concern', assures support to Azerbaijan over Nagorno-Karabakh conflict (анг.) 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
    45. ^ Deutsche Welle: Бои в Нагорном Карабахе: что говорят в Берлине
    46. ^ Džaferović i Izetbegović podupiru Azerbajdžan i osuđuju Armeniju, nadaju se trajnom rješenju 28 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
    47. ^ Турция заявила о поддержке Азербайджана в конфликте с Арменией. ТАСС (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
    48. ^ Афганистан поддержал Азербайджан в конфликте в Нагорном Карабахе
    49. ^ Statement of the Secretary General of the Turkic Council. Turkic Council (28 September 2020).
    50. ^ Пакистан выражает "глубокую озабоченность", заверяет в поддержке Азербайджана в связи с нагорно-карабахским конфликтом Праверана 2020-09-27 г.
    51. ^ Выражаю полную поддержку Армении — Генсек Франкофонии Праверана 2020-09-28 г.
    52. ^ МИД Армении: мы решительно осуждаем нарушение режима прекращения огня Азербайджаном
    53. ^ Макрон одёрнул Турцию: «Мы не примем отвоевание Карабаха» 30 сентября 2020 г.
    54. ^ Макрон раскритиковал заявление Турции по Карабаху 30.09.2020 г.
    55. ^ Аргентина обеспокоена столкновениями между Арменией и Азербайджаном
    56. ^ Canada is very concerned by the violence along the Armenia-Azerbaijan border. We call for immediate cessation of hostilities, strict observance of ceasefire and the protection of civilians. We urge a fast return to negotiations under auspices of @OSCE Праверана 27 September 2020 г.
    57. ^ France calls on Armenia, Azerbaijan to end hostilities 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
    58. ^ Georgia concerned with resumption of hostilities between Armenia, Azerbaijan 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
    59. ^ Greece calls on Armenia-Azerbaijan to stop military operations immediately 28 September 2020 г. Праверана 28 September 2020 г.
    60. ^ Iran calls for immediate end to the conflict between Armenia, Azerbaijan – TV 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
    61. ^ Polish MFA expresses deep concern with reported military clashes around Nagorno-Karabakh 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
    62. ^ Conflict militar între Armenia și Azerbaidjan în regiunea Nagorno-Karabah (рум.) 27 September 2020 г.
    63. ^ Ռումինիան հայկական, ադրբեջանական կողմերին կոչ է անում վերսկսել քաղաքական երկխոսությունը (арм.) 27 September 2020 г.
    64. ^ Россия призвала Ереван и Баку прекратить огонь в Нагорном Карабахе
    65. ^ U.S. urges immediate halt to violence between Azerbaijan and Armenia 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
    66. ^ а б Georgia concerned with resumption of hostilities between Armenia, Azerbaijan. Agenda.ge (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
    67. ^ Патриарх Грузии распространил заявление по поводу ситуации на фронте Праверана 2020-09-27 г.
    68. ^ Россия призвала Ереван и Баку прекратить огонь в Нагорном Карабахе. Известия (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
    69. ^ Франция призывает Армению и Азербайджан прекратить военные действия. Reuters (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
    70. ^ Папа Римский призвал Армению и Азербайджан прекратить войну. Московский комсомолец (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
    71. ^ Госдеп призвал Армению и Азербайджан прекратить огонь в Карабахе Праверана 2020-09-29 г.
    72. ^ МИД Украины отреагировал на обострение конфликта между Азербайджаном и Арменией Праверана 2020-09-29 г.
    73. ^ Обострение конфликта между Арменией и Азербайджаном: реакция МИД Украины Праверана 2020-09-29 г.
    74. ^ Глава МИД Греции прибудет в Ереван Праверана 2020-09-30 г.
    75. ^ Генсек ООН призвал немедленно прекратить огонь в Нагорном Карабахе Праверана 2020-09-29 г.
    76. ^ Минская группа ОБСЕ призвала Армению и Азербайджан прекратить огонь Праверана 2020-09-29 г.
    77. ^ НАТО призвал Баку и Ереван прекратить огонь Праверана 2020-09-29 г.