Генэральны сакратар ААН

Генэральны сакратар ААН — галоўная адміністрацыйная службовая асоба Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, кіраўнік арганізацыі.

Генэральны сакратар прызначаецца Генэральнай Асамблеяй ААН з рэкамэндацыі Рады Бясьпекі ААН. Рашэньню Рады Бясьпекі звычайна папярэднічаюць нефармальныя абмеркаваньні і сэрыя рэйтынгавых галасаваньняў. Акрамя таго, кожны зь пяці пастаянных чальцоў Рады можа пры галасаваньні скарыстацца правам вета. У адпаведнасьці з агульнапрынятай практыкай Генэральнага сакратара не абіраюць з прадстаўнікоў краінаў — пастаянных чальцоў Рады Бясьпекі.

Генэральны сакратар ААН абіраецца на пяць гадоў з магчымым перавыбраньнем на новы тэрмін. Хоць няма ніякіх абмежаваньняў на колькасьць пяцігадовых тэрмінаў, на працягу якіх генэральны сакратар можа знаходзіцца ў сваёй пасадзе, дагэтуль ніхто не займаў гэты пост больш за два разы.

Сьпіс Генэральных сакратароў ААН

Да заступленьня на пасаду Тругвэ Лі абавязкі генэральнага сакаратара выконваў Глэдвін Джэб.

  1. Тругвэ Лі (1946—1952)
  2. Даг Гамаршэльд (1953—1961)
  3. У Тан (1962—1971)
  4. Курт Вальдгайм (1972—1981)[1]
  5. Хавіер Пэрэс дэ Куэльляр (1 студзеня 1982 па 31 сьнежня 1991)
  6. Бутрас Бутрас-Галі (1992—1996)
  7. Кофі Анан (1997—2007[2]).
  8. Пан Гі Мун (1 студзеня 2007—2016)
  9. Антонію Гутэрыш (ад 2017[3])

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць