Bayraktar TB2
«Байрактар ТБ2» (па-турэцку: Bayraktar TB2) — турэцкі ўдарны апэратыўна-тактычны сярэдневысотны бесьпілётны лятальны апарат зь вялікай працягласьцю палёту. Распрацаваны і вырабляецца кампаніяй Baykar.
Bayraktar TB2 | |
Тып | бесьпілётнік |
---|---|
Распрацоўнік | Байкар[d] |
Вытворца | Baykar |
Першы палёт | квітень 2014 року |
Пачатак эксплюатацыі | 2014 |
Асноўныя эксплюатанты | |
Гады вытворчасьці | з 2014 |
Усяго выраблена | 200 |
Сайт | baykartech.com/en… (анг.) |
Распрацоўка
рэдагавацьРаспрацоўка праекту пачалася ў 2000-х, першы палёт адбыўся ў 2009 року[1]. У чэрвені — жніўні 2014 року апарат пабіў сусьветны рэкорд сярод бесьпілётных лятальных апаратаў у клясе тактычных сярэдневысотных БЛА паводле працягласьці палёту. Ён знаходзіўся ў небе на вышыні 8 км 24 гадзіны 34 хвіліны[2]. У 2014 року БПЛА ўпершыню ўдзельнічаў у баявой апэрацыі ў турэцкай частцы Курдыстану.
Бесьпілётнік атрымаў назву ад прозьвішча заснавальніка кампаніі Baykar Аздэміра Байрактара (у перакладзе з турэцкай Bayraktar — сьцяганосец).
Характарыстыкі
рэдагаваць- Даўжыня: 6,5 м[3]
- Размах крыла: 12 м
- Максымальная ўзьлётная маса: 650 кг
- Грузападымальнасьць: 55 кг
- Максымальная хуткасьць: 222 км/г
- Крэйсэрская хуткасьць: 130 км/г
- Радыюс дзеяньня: 150 км, абноўленая вэрсія — да 300 км[4]
- Столь: 8200 м
- Аўтаномнасьць: 24 год
БПЛА абсталяваны рухавіком унутранага спальваньня Rotax 912, корпус выкананы з кампазытных матэрыялаў і зьмяшчае сыстэму аўтаматычнага ўзьлёту ды пасадкі.
Можа несьці кіраваныя процітанкавыя ракеты ды авіяцыйныя бомбы.
Выкарыстаньне
рэдагавацьУ 2016 року зьявілася афіцыйная інфармацыя пра пасьпяховае баявое прымяненьне комплексу з ПТРК UMTAS супраць курдзкіх аддзелаў.
Комплексы шырока выкарыстоўваліся ў часе турэцкай апэрацыі «Веснавы шчыт» у лютым — сакавіку 2020 року ў Сырыі. «Байрактары» зьнішчылі каля 20 адзінак вайсковай тэхнікі арміі Сырыі: рэактыўныя сыстэмы залпавага вагню (РСЗВ), самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі (САУ), танкі, іншую тэхніку — а таксама наносілі ўдары па скупнасьцях сырыйскіх вайскоўцаў[5].
У 2020 року БПЛА «Байрактар» адыгралі важкую ролю ў контранаступе сілаў Урады нацыянальнай згоды(d). Некалькі адзінак былі зьбітыя РСЗВ «Панцирь-С1Э»[6], але зьнішчылі прынамсі 1 танк, 6 установак БМ-21 «Град», 11 зэнітна-ракетных комплексаў (ЗРК), 6 самалётаў на зямлі, амаль 50 браняваных і небраняваных машынаў[7].
У 2020 року азэрбайджанскія вайскоўцы актыўна выкарыстоўвалі бесьпілётную авіяцыю падчас вайны ў Нагорным Карабаху. За час баявых дзеяў «Байракта ТБ2» зьнішчылі 119 адзінак бранятэхнікі, 132 гарматы ці гаўбіцы, 61 адзінку рэактыўнай артылерыі, 15 ЗРК або пускавых установак, 9 радараў і сыстэмаў радыёэлектроннай барацьбы, 143 грузавікі, жывую сілу супрацоўніка.
З 2021 року ўкраінскае войска выкарыстоўвае «Байрактары» ў вайне з Расеяй на часова акупаваных тэрыторыях. З пачаткам расейскай інтэрвэнцыі бесьпілётнікі ўкраінскай арміі выкарыстоўваюцца для супрацьстаяньня нападу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Turkish AF. Bayraktar-Caldiran Taktik İnsansiz Hava Araci Test Ucusu (тур.). YouTube. Праверана 5 сакавіка 2022 г.
- ^ Турецькі БПЛА для ЗСУ: нові деталі та ціна угоди (укр.). Український мілітарний портал (19 лістапада 2018). Праверана 5 сакавіка 2022 г.
- ^ Україна купує турецькі ударні БПЛА (укр.). Український мілітарний портал (6 лістапада 2018). Праверана 5 сакавіка 2022 г.
- ^ Bayraktar для ВМС стануть частиною системи стримування російської агресії і захисту інтересів України на морі, – Олександр Миронюк (укр.). Міністерство оборони України (16 ліпеня 2021). Праверана 5 сакавіка 2022 г.
- ^ BAYRAKTAR TB2 В ДІЇ — ТУРЕЦЬКІ УДАРНІ БПЛА ЗА КІЛЬКА ДНІВ ЗНИЩИЛИ ПОНАД 20 ОДИНИЦЬ ВІЙСЬКОВОЇ ТЕХНІКИ У СИРІЇ (ВІДЕО) (укр.) Defense Express Праверана 5 сакавіка 2022 г.
- ^ Війська Лівії захопили російський ЗРГК «Панцир-С1» (укр.). Ukrainian Military Pages (18 траўня 2020). Праверана 5 сакавіка 2022 г.
- ^ Stijn Mitzer, Joost Oliemans. (22 лістапада 2021) An Unmanned Interdictor: Bayraktar TB2s Over Libya (анг.). Oryx Blog. Праверана 5 сакавіка 2022 г.