Мілі Мэджліс Азэрбайджану
Мілі Мэджліс (па-азэрбайджанску: Milli Məclis — Нацыянальны сход) — парлямэнт Азэрбайджану. 28 траўня 1918 году Азэрбайджан абвясьціў сябе незалежным дзяржавай, сфармаваўшы вышэйшы орган улады краіны — нацыянальны сход Азэрбайджану (Мілі Мэджліс). 125 дэпутатаў. Неабходнай умовай для абраньня дэпутатам зьяўляецца ўзрост ня меншы за 25 гадоў[1]. У парлямэнце Азэрбайджану працуюць сталы камітэт па прававой палітыцы і дзяржаўным будаўніцтве[2]. Сядзіба знаходзіцца ў сталіцы Азэрбайджану Баку.
Парлямэнцкая сыстэма | Аднапалатны парлямэнт |
---|---|
Старшыня Нацыянальнага Сходу | Актай Сабір аглы Асадаў |
з партыі | Новы Азэрбайджан |
выбраны | 1 лістапада 2015 году |
Дэпутатаў | 125 |
Палітычныя групы (фракцыі) |
|
Апошнія выбары | 1 лістапада 2015 |
www.meclis.gov.az | |
Мілі Мэджліс Азэрбайджану Milli Məclis у Вікісховішчы |
Гісторыя рэдагаваць
Мілі Мэджліс (Нацыянальны Савет) быў створаны на базе пагаджальнай парлямэнцкай камісіі Вярхоўнага Савету Азэрбайджану 26 лістапада 1991 году. Адпаведна канстытуцыі 1995 году ў Азэрбайджане ўведзены аднапалатны парлямэнт, дэпутаты ў які выбіраюцца на 5 гадоў усеагульным галасаваньнем[3]. Выбары ў Мілі Мэджліс 4 скліканьня адбыліся 7 лістапада 2010 году. На іх былі абраныя 105 мужчын і 20 жанчын[4]. Апошнія на сёньняшні дзень выбары ў Мілі Мэджліс прайшлі 1 лістапада 2015 году, на якіх былі вылучаныя 676 кандыдатаў[5]. 26 верасьня 2016 году ў Азэрбайджане адбыўся рэфэрэндум з прапановай унесьці зьмены ў Асноўны Закон Азэрбайджану. Гэтыя зьмены, сярод іншага, надавалі магчымасьць прэзыдэнту Азэрбайджану распускаць Мілі Мэджліс[6].
Апошнія выбары рэдагаваць
Па выніках апошніх парлямэнцкіх выбараў месцы ў Мілі Маджлісе вызначыліся наступным чынам:
Партыі | Месцаў | +/- | |
---|---|---|---|
Новы Азэрбайджан | 69 | 2 | |
Незалежныя | 53 | 12 | |
Партыя грамадзкай салідарнасьці | 2 | 1 | |
Партыя радзімы | 1 |
Крыніцы рэдагаваць
- ^ У Азэрбайджане прапануюць павялічыць тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта. Радыё Свабода (25 ліпеня 2016).
- ^ Ужо сёньня, 22 красавіка. Радыё Свабода (22 красавіка 2011).
- ^ Azerbaijan - Administration and social conditions (анг.). Britannica. Праверана 28 красавіка 2017 г.
- ^ General Information (анг.). Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Azerbaijan. Праверана 28 красавіка 2017 г.
- ^ У Азэрбайджане праходзяць выбары ў парлямэнт. Апазыцыя байкатуе. Радыё Свабода (1 лістапада 2015).
- ^ Азэрбайджанцы згадзіліся на ўнясеньне зьменаў у Канстытуцыю. Польскае радыё (27 верасьня 2016).
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Milli Məclis (азэрб.)
- Elections: National Assembly (анг.). IFES Election Guide.