Нікол Пашынян
Ніко́л Пашыня́н (па-армянску: Նիկոլ Փաշինյան) — армянскі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра Армэніі з 8 траўня 2018 году.
Нікол Пашынян | |
6 траўня 2012 — 8 траўня 2018 | |
8 траўня 2018 — 25 красавіка 2021 | |
Папярэднік | Карэн Карапэцян[d] |
з 20 чэрвеня 2021 | |
25 красавіка 2021 — 20 чэрвеня 2021 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 чэрвеня 1975[1][2] (49 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Ганна Акапян[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьНавучаўся ў Ерэванскім дзяржаўным унівэрсытэце. Працаваў журналістам і рэдактарам, заснаваўшы ўласную газэту ў 1998 годзе, якую праз год закрылі. Быў асуджаны на год за паклёп на тагачаснага міністра нацыянальнай бясьпекі Сэржа Саргсяна. Працаваў рэдактарам газэты «Айкакан жаманак» з 1999 па 2012 гады. Зьяўляючыся прыхільнікам першага прэзыдэнту Армэніі Лявона Тэр-Пэтрасяна, Пашынян вельмі крытычна ацэньваў другога прэзыдэнта Робэрта Качарана, міністра абароны Сэржа Саргсяна і іхных сяброў-алігархаў. На парламэнцкіх выбарах 2007 году Пашынян узначаліў нязначную апазыцыйную партыю, набраўшы 1,3% галасоў.
Пашынян выступіў у падтрымку Тэр-Пэтрасяна, калі той балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах 2008 году. Тэр-Пэтрасян быў пераможаны Сэржам Саргсянам, а самі выбары былі азмрочаныя шырокай фальсыфікацыяй і гвалтам. Адзначаны сваімі палымянымі прамовамі, Пашынян згуляў значную ролю ў пасьлявыбарчых пратэстах, якія былі жорстка здушаны ўрадавымі сіламі 1 сакавіка 2008 году, у выніку чаго загінулі 10 чалавек. Пашынян, якога абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, схаваўся, але зноўку зьявіўся на публіцы ў сярэдзіне 2009 году. Яго асудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі, крок, які разглядаўся як палітычна матываваны. Пашынян быў вызвалены ў траўні 2011 году ў рамках агульнай амністыі. Палітык быў абраны ў парлямэнт ад шырокай апазыцыйнай кааліцыі Тэр-Пэтрасяна — Армянскага нацыянальнага кангрэсу ў 2012 годзе.
Пазьней Пашынян разышоўся з Тэр-Пэтрасянам па палітычных матывах, стварыўшы ўласную партыю Грамадзянскі дамова. Разам з двума іншымі апазыцыйнымі партыямі Пашынян стварыў альянс Елк, які набраў амаль 8% галасоў на парлямэнцкіх выбарах 2017 году. Пашынян ачоліў армянскую рэвалюцыю 2018 году, якая прымусіла прэм’ер-міністра Сэржа Саргсяна і ягоны ўрад сысьці ў адстаўку. 1 траўня 2018 году Пашынян ня здолеў набраць дастаткова галасоў у парлямэнце[3], каб стаць самім прэм’ер-міністрам, але ўсё ж такі ён быў абраны на пасаду другім галасаваньнем 8 траўня[4][5]. За часам кіраўніцтва Пашыняна ў Армэніі адбылося значнае паляпшэньне ў сфэрах дэмакратыі, свабоды прэсы і барацьбы з карупцыяй[6]. Эканоміка Армэніі таксама значна вырасла, ператварыўшыся ў адну з найбольш хутка разьвіваных эканомік былога Савецкага Саюзу[7].
На час Пашыняна прыпала Нагорна-Карабаская вайна 2020 году, канфлікт у Нагорным Карабаху паміж Армэніяй і Азэрбайджанам. Вайна, якая была скончаная пасьля 44-дзённых баёў трохбаковым пагадненьнем аб спыненьні агню, падпісаным Пашынянам 9 лістапада 2020 году. Яна прывяла да значных людзкіх, матэрыяльных і тэрытарыяльных стратаў армянскага боку. Пашынян сутыкнуўся з пратэстамі і заклікамі пакінуць сваю пасаду праз падпісаньне дамоўленасьці з Азэрбайджанам аб перамір’і[8]. 25 лютага 2021 году начальнік Генэральнага штабу ўзброеных сілаў Армэніі Онік Гаспаран і больш за 40 іншых вышэйшых генэралаў запатрабавалі адстаўкі Пашыняна, якую той назваў спробай дзяржаўнага перавароту[9][10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Nikol Paschinjan // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Nikol Paschinjan // Munzinger Personen (ням.)
- ^ "Армянскі парламент не выбраў Пашыняна прэм’ер-міністрамю. Эўрарадыё.
- ^ «Нікол Пашынян выбраны прэм’ер-міністрам Арменіі». Радыё Рацыя.
- ^ «Armenian opposition leader Nikol Pashinyan elected prime minister». CNN.
- ^ «Nations in transit 2020». Freedom House.
- ^ «Unpacking Armenia’s resilient economic growth». Eurasia Net.
- ^ «Rival Rallies In Yerevan As Armenia Reels From Nagorno-Karabakh Truce». RFE/RL.
- ^ «Armenia’s armed forces demand resignation of PM and government: Ifax». Reuters.
- ^ «Armenian Military Demands Government’s Resignation». Azatutyun.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць