Баявая машына пяхоты

кляса браняваных аўтамабіляў
(Перанакіравана з «БМП»)

Баявая машына пяхоты (БМП) — браняваная баявая машына, прызначаная для транспартаваньня асабовага складу да месца выкананьня пастаўленае баявое задачы, падвышэньня ягонай мабільнасьці, узброенасьці й абароненасьці на поле бою ва ўмовах ужываньня ядравай зброі й сумесных дзеянбняў з танками у бою.

БМП-1

У СССР упершыню зьявілася напачатку 1960-х гг. (БМП-1).

У пэрыяд Аўганскае вайны 1979—1989 гадоў сярод жаўнераў паўстаў альтэрнатыўны варыянт расшыфроўкі абрэвіятуры БМП — «Брацкая магіла пяхоты», бо канструкцыя бранявое абароны БМП, якія ўжываліся войскам у гэтай вайне, не забясьпечвала дастатковую абарону ад супрацьтанкавых сродкаў, — і пры паразе БМП процітанкавым снарадам (часьцей за ўсё супрацьтанкаваю гранатаю з РСГ) мелі месца выпадкі масавае згубы байцоў у ёй.

Адрозьненьні БМП ад БТР

рэдагаваць

Шматлікія адмыслоўцы лічаць, што галоўнае адрозьненьне складаецца ў тым, што БТР прызначаны ў першую чаргу для транспартаваньня, а БМП у першую чаргу для агнявое падтрымкі й прыкрыцьця агнём пяхоты ў бою (гэта відаць з назваў гэтых машынаў). У адпаведнасьці са сваім баявым прызначэньнем БМП, як правіла, абсталяваны сыстэмамі стабілізацыі ўзбраеньня, кіраваньня агнём, якаснымі прыцэламі, фільтра-вэнтыляцыйнымі ўсталёўкамі, пажаратушэньнем, супрацьтанкавымі сродкамі, сродкамі дымапастаноўкі, у той час як БТР-ы звычайна мінімальна ўкамплектаваныя падобнымі сродкамі. Звычайна БМП маюць больш высокую агнявую моц, чым БТР, але ўзровень абароны ў іх звычайна супастаўны. Таксама прынцыповым адрозьненьнем БМП ад БТР можна лічыць іх прыстасаванасьць да вядзеньня баявых дзеяньняў ва ўмовах ужываньня ядравай, хімічнай і бактэрыялягічнай зброі.

У выніку кошт БМП звычайна вышэй у некалькі разоў у параўнаньні за БТР аднаго зь ёю пакаленьня.

 
БМП «Мардэр» 1А3 войска Нямеччыны

Асноўныя характарыстыкі БМП-3 (1987):

  • маса 18,7 т,
  • экіпаж (дэсант) 3 (7) чал.,
  • магутнасьць рухавіка 500 л. з.,
  • узбраеньне:
    • 100-мм гармата-пускавая ўсталёўка 2А70,
    • 30-мм аўтаматычная гармата 2А72,
    • ПТУР 9М117,
    • тры 7,62-мм кулямёту ККТ.

Экіпаж: 3 чалавека — камандзір, мэханік-кіроўца, наводчык-апэратар. Дэсант — 8 чалавек. БМП разьлічаны на перавозку мотастралковага аддзяленьня.

Некаторыя характарыстыкі БМП краінаў НАТО

рэдагаваць
Эвалюцыя патрабаваньняў па абароне лэбавае праекцыі й калібру асноўнага ўзбраеньня БМП краінаў НАТО
Пэрыяд часу Тыпавыя БМП Калібр і тып боепрыпасу,
ад якага забясьпечваецца абарона
Баявая
маса, т
Арт.
сыстэма
Парамэтры
бронепрабівальнасьці
Нататка
1970-я гады «Мардэр 1» 20мм БПС
23мм БПС
27,5 20мм
Rh202
20мм/60°/1000м Абарона бартоў ад
14,5 мм кулі Б-32
1980-я гады «Брэдлі» М2А1 25мм БПС
30мм БТ
22,6 25мм
«Бушмастэр»
28мм/60°/1500м Абарона бартоў ад
14,5 мм кулі Б-32
1980-я гады «Мардэр 1А3» 30мм БПС 33,5 20мм
Rh202
20мм/60°/1000м Таксама ўзмацненьне даху корпуса
і вежы ад кумулятыўных БЭ
1980-я гады «Брэдлі» М2А2 30мм БПС 27,0 25мм
«Бушмастэр»
28мм/60°/1500м
37мм/60°/1500м
Таксама патрабаваньне па абароне
ад кумулятыўнае гранаты ПГ-7.
Вырашаецца ўсталёўкаю камплекта ДА
1990-я гады ASCOD/«Улан» 30мм БПС 28,0 30мм
МК 30
60мм/60°/2000м Абарона бартоў ад
14,5 мм кулі Б-32
2000-я гады ASCOD/«Улан» 30мм БАПС 31,0 30мм
МК 30
60мм/60°/2000м Абарона бартоў ад
14,5 мм кулі Б-32
2000-я гады CV9035 Mk 3 30мм БАПС 32 — 35 35-мм аўтаматычная гармата «Бушмастэр III». 75мм/60°/2000м Магчымасьць усталёўкі модуляў ДА для абароны
бартоў ад кумулятыўных сродкаў паразы.
2000-я гады «Пума» 45мм БАПС 43 30мм
МК 30-2/АВМ
60мм/60°/2000м Таксама абарона бартоў ад
30-мм снарада БОПС


Нататкі да табліцы:
Мяркуецца абарона лэбавых дэталяў корпусу й вежы ў межах кута бясьпечнага манэўраваньня ±30 градусаў. Баявая маса паказана без ДЗ.
БТ — бранябойны снарад трасавальны
БПС — бранябойны подкалиберный снарад
БАПС — бранябойны апэраны подкалиберный снарад
БЭ — баявыя элементы касетных боепрыпасаў
ДА — дынамічная абарона
 
M2 «Брэдлі» войска ЗША

У дачыненьні да базавых БМП «М2 Брэдлі» і «Мардэр 1А» іх баявая маса павялічылася за пэрыяд эксплюатацыі з 22 да 33 т і з 27,5 да 37,5 т адпаведна. Сказанае мяркуе забесьпячэньне, яшчэ на стадыі праектаваньня машыны, патэнцыялу яе мадэрнізацыі пры плянаваным тэрміну службы ня меней 30-40 гадоў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць