Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (Турэччына)

Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (па-турэцку: Adalet ve Kalkınma Partisi) — кіруючая палітычная партыя ў Турэччыне. Пазыцыянуе сябе як умерана кансэрватыўную партыю, якая арыентуецца на заходнія каштоўнасьці, такія як рыначная эканоміка і ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз. Заснаваная ў 2001 годзе выхадцамі з забароненай ісламісцкай Партыі дабрабыту.

Партыя справядлівасьці і разьвіцьця
па-турэцку: Adalet ve Kalkınma Partisi
Заснавальнік Рэджэп Таіп Эрдаган, Абдула Гюль[d] і Bülent Arınç[d]
Дата заснаваньня 14 жніўня 2001[1]
Штаб-кватэра
Ідэалёгія эканамічны лібэралізм[d], нэаасманізм[d], кансэрватыўная дэмакратыя[d], сацыяльны кансэрватызм, нацыянал-кансэрватызм, цэнтралізм[d], Erdoğanism[d] і эўраскептыцызм
Колькасьць 10 100 083, 11 157 656[1], 11 241 230[1] і 11 041 464[1]
Афіцыйны сайт akparti.org.tr/en (анг.)
akparti.org.tr (тур.)
akparti.org.tr/ar (ар.)

На выбарах у парлямэнт у 2011 годзе набрала 49,8% галасоў, падвысіўшы гэты паказчык у параўнаньні з выбарамі 2007 году (47%). Да партыі належаць прэзыдэнт Турэччыны Абдула Гюль і прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.

У адрас партыі гучаць абвінавачаньні ў адыходзе ад прынцыпаў сьвецкай дзяржавы, закладзеных Ататуркам. У 2008 годзе справа партыі разглядалася ў Канстытуцыйным Судзе, іск аб ейнай ліквідацыі, пададзены Генэральным пракурорам, быў адхілены (для прыняцьця гэтага рашэньня не хапіла аднаго голасу), але было зьменшана напалову фінансаваньне партыі з Цэнтральнага банку краіны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць