Прэзыдэ́нт Гру́зіі — паводле Канстытуцыі Грузіі[1], кіраўнік дзяржавы і выканаўчай улады, Вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі, найвышэйшы прадстаўнік Грузіі пры зьнешніх стасунках; вызначае яе ўнутраную і зьнешнюю палітыку, забясьпечвае еднасьць і цэласнасьць краіны і працу дзяржаўных і ўсіх астатніх органаў.

Абіраецца шляхам усенароднага галасаваньня тэрмінам на пяць рокаў. Адна і тая самая асоба можа быць абраная прэзыдэнтам толькі два тэрміны запар.

Мінуўшчына

рэдагаваць

6 траўня 1991 року, пасьля атрыманьня Грузіяй незалежнасьці ад СССР, адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары, на якіх прэзыдэнтам Грузіі абраны Зьвіяд Гамсахурдыя.

У сьнежні 1991 — студзені 1992 рокаў у краіне адбыўся вайсковы пераварот. Запрошаны яго арганізатарамі на пост кіраўніка Грузіі Эдуард Шэварнадзэ заняў пасаду кіраўніка Дзяржаўнай рады рэспублікі, пост прэзыдэнта заставаўся вакантным. Толькі 5 лістапада 1995 року прайшлі выбары, на якіх Шэварнадзэ быў абраны прэзыдэнтам, пераабраны 9 красавіка 2000 року. У выніку «рэвалюцыі ружаў» Шэварнадзэ быў вымушаны пакінуць свой пост.

4 студзеня 2004 року прэзыдэнтам Грузіі быў абраны Міхаіл Саакашвілі. Пасьля разгону масавых акцыяў пратэсту апазыцыі ў лістападзе 2007 року ён быў вымушаны скласьці зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта, абвясьціўшчы датэрміновыя выбары, якія адбыліся 5 студзеня 2008 року. На іх Саакашвілі ізноў быў абраны прэзыдэнтам.

Сьпіс прэзыдэнтаў Грузіі

рэдагаваць
Прэзыдэнт Фатаздымак Пачатак паўнамоцтваў Сканчэньне паўнамоцтваў Заўвагі
1 Зьвіяд Гамсахурдыя   14 красавіка 1991 6 студзеня 1992
2 Эдуард Шэварнадзэ   25 лістапада 1995 23 лістапада 2003 Фактычна кіраваў краінаю з 10 сакавіка 1992
Ніно Бурджанадзэ   23 лістапада 2003 25 студзеня 2004 Часова выконвала абавязкі прэзыдэнта
3 Міхаіл Саакашвілі   25 студзеня 2004 25 лістапада 2007
Ніно Бурджанадзэ   25 лістапада 2007 20 студзеня 2008 Часова выконвала абавязкі прэзыдэнта
Міхаіл Саакашвілі   20 студзеня 2008 17 лістапада 2013
4 Георгі Маргвелашвілі   17 лістапада 2013

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць