Бібліятэкар
супрацоўнік бібліятэкі
Бібліятэкар — адмысловец у зьбіраньні, адборы, пашырэньні, разьмяшчэньні ды захоўваньні кнігазбораў, які забясьпечвае імі чытачоў бібліятэкі. Ягоная праца ўлучае:
- утварэньне, пашырэньне ды захоўваньне ўпарадкаванага збору друкаваных выданьняў ды іх лічбавых відэа- і гуказапісаў;
- адбор і параду ў набыцьці кнігаў ды іх лічбавых відэа- і гуказапісаў;
- разьмеркаваньне ды складаньне сьпісу прыналежнасьцяў кнігасховішча;
- вядзеньне бібліятэчнага запазычаньня ды міжбібліятэчнага пазычаньня;
- атрыманьне й выдачу зьвестак прадпрыемствам аб кнігазборах;
- дасьледаваньне, агляд ды зьмену паслугаў кнігасховішча чытачам;
- распрацоўку ды выкананьне прыёмаў захоўваньня, разьмяшчэньня, разьмеркаваньня ды пошуку зьвестак;
- падрыхтоўка кнігазнаўчых працаў ды справаздачаў;
- пошук для чытачоў спасылак на друкаваныя выданьні[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Накід азначэньняў (анг.) Міжнароднае ўпарадкаванае разьмеркаваньне заняткаў. Міжнародная арганізацыя працы (9 ліпеня 2009). Праверана 7 верасьня 2011 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |