Лёвэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт

бэльгійская вну, адкрытая ў 1969 року
(Перанакіравана з «Лювэнскі ўнівэрсытэт»)

Лёвэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт — найстарэйшы ўнівэрсытэт Бэльгіі, знаходзіцца ў горадзе Лёвэне.

Лёвэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт
KU Leuven
Выява лягатыпу
Лягатып
па-лацінску: Universitas Catholica Lovaniensis
Дэвіз Sedes Sapientiae
Заснаваны 1425
Тып private law corporation[d]
Рэктар Марк Ваер (з 2009)
Колькасьць студэнтаў 40 014 (сьнежань 2011)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 50°52′40.28″ пн. ш. 4°42′2.32″ у. д. / 50.8778556° пн. ш. 4.7006444° у. д. / 50.8778556; 4.7006444Каардынаты: 50°52′40.28″ пн. ш. 4°42′2.32″ у. д. / 50.8778556° пн. ш. 4.7006444° у. д. / 50.8778556; 4.7006444
Горад Лёвэн
Краіна Бэльгія
Знаходзіцца ў складзе Куімбрская група[d], ORCID[d][1][2], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], Shibboleth Consortium[d][4], KU Leuven Association[d], arXiv[d][5], Ліга эўрапейскіх дасьледніцкіх унівэрсытэтаў[d], Brussels Studies Institute[d], Vlaamse Erfgoedbibliotheken[d], European Alliance for Social Sciences and Humanities[d][6], DataCite[d][7], Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][8], European Open Science Cloud Association[d][9] і Digital Preservation Coalition[d][10]
Вэб-сайт www.kuleuven.be
Лёвэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт на мапе Бэльгіі
Лёвэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт
Лёвэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт
Лёвэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт
Замак Арэнбэрґ, частка Каталіцкага ўнівэрсітэту

Гісторыя

рэдагаваць

Датай яго заснаваньня лічыцца 1425, калі брабанцкі князь Ян IV зьвярнуўся з просьбай, на адкрыцьцё школы (studium generale), да рымскага папы Мартына V. У сваёй просьбе ён падкрэсьліваў зручнасьць мясцовасьці й дабрабыт жыхароў гораду, а таксама наяўнасьць адпаведнага будынку для школы.

Празь пяць гадоў пасьля заснаваньня агульнай школы рымскі папа Яўген IV адкрыў тут багаслоўскі факультэт, які прынёс унівэрсытэту найбольшую славу. Лёвэнскі ўнівэрсытэт стаў міжнародным цэнтрам філязофіі нэатамізму. Падчас Францускай рэвалюцыі быў закрыты і толькі з нараджэньнем сучаснай бэльгійскай дзяржавы, у 1831, быў адноўлены — перш у горадзе Мэхэлен, а адтуль перанесены зноў у Лёвэн.

У 1888—1889 тут пры дапамозе кардынала Д. Мэрсье быў заснаваны Вышэйшы інстытут філязофіі (школа Фамы Аквітанскага), з 1894 выдаваўся часопіс «Revue Neoscolastique». У час абодвух сусьветных войнаў былі зьнішчаныя вялікія ўнівэрсытэцкія кнігазборы, страчаная частка архіваў.

У 1946 пад адной адміністрацыяй паўсталі дзьве паралельныя сэкцыі ўнівэрсытэту — француская й флямандзкая, а з 1970 існуюць два асобныя ўнівэрсітэты — францускі й флямандзкі.

Спачатку адзінай мовай унівэрсытэту была лацінская, пасьля француская мова. Толькі ў 1920 годзе лекцыі пачалі чытаць на флямандзкай мове.

Беларусы ў Лёвэнскім унівэрсытэце

рэдагаваць

Першым беларусам, які скончыў вышэйшыя студыі ў Лёвэнскім унівэрсытэце з тытулам доктара філязофіі, быў Фабіян Абрантовіч.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларусь-Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы міжнар. «круглага стала», Мінск, 2001 / Рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. ISBN 985-6638-68-2.