Беларус (газэта)

газэта беларусаў ЗША
(Перанакіравана з «Беларус (1950)»)

«Белару́с» — беларуская ґазэта ў замежжы, якую ў 1950 годзе заснавалі ў ЗША прадстаўнікі беларускай пасьляваеннай эміґрацыі. Штомесячная ґазэта выдаецца Беларуска-амэрыканскім задзіночаньнем.

Беларус
лац. Biełarus
Тып газэта
Краіна
Галоўны рэдактар Ганна Сурмач
Заснаваная 20 верасьня 1950
Мова беларуская мова[2][1]
ISSN 1054-9455
Афіцыйны сайт bielarus.org (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

«Беларус» зьяўляецца найвялікшым і найстарэйшым выданьнем беларускай эміґрацыі. Першы нумар пабачыў сьвет 20 верасьня 1950 году ў Нью-Ёрку[3].

Пасьля абвешчаньня незалежнасьці ў 1991 г. некалькі нумароў газэты «Беларус» зьявіліся паралельна ў Амэрыцы і ў Беларусі (у фотакапіяваным выглядзе).

Па палітычнай арыентацыі ґазэта прытрымліваецца нацыянальна-дэмакратычных пазыцыяў, падтрымлівае нацыянальнае адраджэньне і выступае супраць палітыкі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Рэдактарамі газэты ў розныя часы былі такія выбітныя фігуры грамадзкага і культурніцкага жыцьця беларусаў у Амэрыцы, як Леанід Галяк, Лявон Савёнак, Міхась Міцкевіч, Натальля Арсеньнева, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Янка Запруднік, Зора Кіпель, Марат Клакоцкі.

Матэрыялы ґазэты ўтрымліваюць інфармацыю пра жыцьцё і актывізм дыяспары, беларускія навіны, а таксама шмат гістарычных і аналітычных артыкулаў. Усе матэрыялы публікуюцца на беларускай мове. Большасьць беларускіх арґанізацыяў у сьвеце атрымоўваюць ґазэту па падпісцы.

Нэкралёгі ў газэце — своеасаблівы (хоць і сумны) даведнік «Хто быў хто» ў беларускай эміграцыі, і каштоўная крыніца для будучых гісторыкаў эміграцыі[4].

Альманах

рэдагаваць

З 2007 году рэдактар «Беларуса» у 2002—2010 гадах Марат Клакоцкі выдае штогадовы літаратурны альманах «Беларус». Апублікаваць у ім свой твор можа кожны, хто піша па-беларуску і жыве за межамі Беларусі. На дадзены момант альманах зьяўляецца асобным праектам, не зьвязаным з сучаснай рэдакцыяй газэты.

Весткі й Паведамленьні

рэдагаваць

Са студзеня 2011 году выдаецца інфармацыйны бюлетэнь «Весткі й Паведамленьні» выключна за кошт ахвяраваньняў падпісчыкаў.[5]

Рэдактары

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ а б The ISSN portal (анг.)Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1054-9455
  2. ^ http://www.bielarus.org/
  3. ^ «Беларусу» 69 гадоў, Віталь Зайка, Беларус №573 кастрычнік 2010 году, с.5
  4. ^ «Беларусу» 69 гадоў, Віталь Зайка, Беларус №573 кастрычнік 2010 году, с.5
  5. ^ Весткі й Паведамленьні

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць