Задвараны (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Задвара́ны[2] (па-расейску: Задворяны) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 800 м на поўнач ад левага берагу ракі Крывуля, за 12 км на захад ад Камянцу, за 49 км на поўнач ад Берасьця, за 19 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток, каля паўднёва-ўсходняй мяжы вёскі праходзіць аўтадарога Высокае — Кобрынь (Р102). Уваходзіць у Войскі сельсавет.
Задвараны | |
трансьліт. Zadvarany | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Войскі |
Насельніцтва: | 12 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225066[1] |
СААТА: | 1240813051 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′6″ пн. ш. 23°39′51″ у. д. / 52.41833° пн. ш. 23.66417° у. д.Каардынаты: 52°25′6″ пн. ш. 23°39′51″ у. д. / 52.41833° пн. ш. 23.66417° у. д. |
± Задвараны |
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Войскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Адносілася да маёнтку Яленка, уласнасьць Магільніцкага.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 105 рэвіскіх душ.
- 1897: у складзе Селяхоўскай сельскай грамады, 20 двароў, 116 жыхароў, 3 ветраныя млыны, кузьня.
- 1905: 155 жыхароў.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны ў складзе Польшчы.
- 1923: у Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва, 3 двары, 24 жыхары.
- 1928: у Ратайчыцкай гміне таго ж павету і ваяводзтва.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбентропа у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Войскага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 15 двароў, 81 жыхар.
- 1941—1945: у Другую сусьветную вайну на франтах загінулі 3 жыхары вёскі.
- 1954: у Агародніцкім сельсавеце.
- 1960: 63 жыхары.
- 1964: зноў у Войскім сельсавеце.
- 1970: 56 жыхароў, у калгасе «Беларусь».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 12 жыхароў
- 2005 год — 20 жыхароў, 9 двароў[3]
- 1999 год — 24 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 164
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 47
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 47.