Ельнянскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ельня.

Ельнянскі раён
Ельнинский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Смаленскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ельня
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2005) 15 784
Плошча 1808,15 км²
Месцазнаходжаньне Ельнянскага раёну
Ельнянскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48146
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Плошча раёну — 1808,15 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Дарагабускім раёнам, на паўночным усходзе з Угранскім, на захадзе з Глінкаўскім, на паўднёвым захадзе з Пачынкаўскім, на поўдні з Рослаўскім. На ўсходзе раён мяжуе з Калускай вобласьцю.

На тэрыторыі раёну, на тарфяным балоце «Блакітны мох» знаходзіцца выток ракі Дзясны. Таксама па тэрыторыі раёну цякуць наступныя рэкі: Ужа — левы прыток Дняпра, выток знаходзіцца на паўночны захад ад Ельні, Страна — правы прыток Дзясны, Угра — прыток Акі, Усія — левы прыток Угры, Дземіна — правы прыток Угры.

Гісторыя

рэдагаваць

Утварэньне Ельнянскага павету адбылося ў 1775 годзе. У 1928 годзе павет быў скасаваны, а ў 1929 годзе створаны Ельнянскі раён.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Колькасьць насельніцтва на 2005 год — 15 784 чалавекі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

У раёне маецца 1 мескае і 10 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча

Сельскія паселішчы

Транспарт

рэдагаваць

Праз тэрыторыю раёну праходзіць аднакалейная чыгуначная цеплавозная лінія: СмаленскСухінічы. Рэгіянальныя аўтамабільныя дарогі Р137 Сафонава (М1) — ДарагабужЕльняРослаў (А101), Р96 Новааляксандраўскі (А101) — Спас-ДземенскЕльняПачынак.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Царква Маці Божай Ціхьвінскай у мяст. Нова-Спаскае
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Уварава (колішняе Лазарава Гарадзішча)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ельнянскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў