Езапо́ў[2] — вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі.

Езапоў
трансьліт. Jezapoŭ
Дата заснаваньня: перад 1795 годам[a]
Былая назва: Юзафаў[b], Юзафоў
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Судкоўскі
Вышыня: 129 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 166 чал. (2021)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
Паштовы індэкс: 247622
СААТА: 3254816013
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°52′25″ пн. ш. 29°56′54″ у. д. / 51.87361° пн. ш. 29.94833° у. д. / 51.87361; 29.94833Каардынаты: 51°52′25″ пн. ш. 29°56′54″ у. д. / 51.87361° пн. ш. 29.94833° у. д. / 51.87361; 29.94833
Езапоў на мапе Беларусі ±
Езапоў
Езапоў
Езапоў
Езапоў
Езапоў
Езапоў

Геаграфія

рэдагаваць

Вёска месьціцца за 2 км ад раённага цэнтру і чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на лініі Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Гомель — Каленкавічы), за 104 км ад Гомлю.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Герб уласны роду Прозараў

У крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, згаданыя «деревня Дворище с двором Юзефовым», якія трымаў, згодна з арэндным правам, Фелікс Ястржэмбскі[3]. У самой рэвізіі сказана, што Дворышча ў трохгадовай арэндзе (2 красавіка 1797 году) за 1500 чырвоных злотых трымалі браты Мацей, ротмістар рэчыцкі, і Фелікс, рэгент рэчыцкі, Ястржэмбскія[4]. 17 ліпеня 1796 году ксёндз Бруна Лявіцкі ахрысьціў у маёнтку Ёзэфаў (in praedio Jozefow) Юзэфу, дачку Мацея[c] і Канстанцыі з дому Рагоўскіх Ястржэмбскіх, кумамі былі Юстыніян Фурс і Кунегунда Зялёнкава, Валянцін Зялёнка і Марцыяна Віткоўская, Ян Паеўскі і Алаізія Корсакаўна, Ян Вольскі і Пляцыда Корсакаўна, Дамінік Казлоўскі і Юзэфа Булгакаўна, Юзаф Віткоўскі і Мар'яна Карынская[5].

Паводле інвэнтара, пазначанага сьнежнем 1844 году, маёнтак Юзафоў належаў старэйшаму сыну Караля і Людвікі Прозараў Юзафу. Складаўся з фальваркаў Юзафоў зь вёскамі Дворышча і Рашаў, Руднае, Храпкаў з аднайменнымі вёскамі, Дэлістаў зь вёскай Навасёлкі, Краснасельле з аднаіменнай вёскай, Аркадзія зь вёскай Уласы[6]. Пасьля спачыну Юзафа маёнтак перайшоў да яго малодшага брата Ўладыслава Прозара. Надалей уладальнікам быў сын Уладыслава Мечыслаў, а пасьля 1864 году — сын Мечыслава Канстанцін і намінальна дочкі Марыя і Зофія.

 
Фальварак Юзафоў на мапе Ф. Ф. Шубэрта 1850 г.
 
Плян фальваркаў Юзафоў і Валокі. 1887 г.

У сувязі з чаканым продажам маёнтка ў 1887 годзе прысяжным землямерам Фэрдынандам Чындацкім быў складзены плян фальварку Юзафоў з далучанымі да яго ўгодзьдзямі былога фальварку Валокі. 2 лістапада таго ж 1887 году абцяжараныя даўгамі добры дасталіся расейскім купцам з Арлоўскай губэрні, карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну[7].

На 1909 год у Хвойніцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губерні названы хутар Юзафоў (Юзефовъ) з 5 дварамі і 44 жыхарамі[8].

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Езапоў, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].

 
Езапоў (Юзефов) на мапе, складзенай у 1924-26 гг.

1 студзеня 1919 году, паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі, Хвойніцкая воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У тым жа годзе менавіта ў Езапове каля дваццаці бедных габрэйскіх сем’яў аб’ядналіся ў арцель «Труд», якую ўзначаліў Марк К. Шпітальнік[d]. Зь цягам часу ў колішняй стайні былі абсталяваныя вятрак, цыркулярка, маслабойка. Да вайны калгас «Труд» славіўся на ўвесь раён, стаў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчайй выстаўкі. Старшыня калгасу Ю. Х. Рабы быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», а брыгадзір В. Я. Салаўёў — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[11].

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году Езапоў — у Хвойніцкім сельсавеце аднайменнага раёну Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Гомельскай акругі. 30 сьнежня 1927 году сельсавет скасаваны ў сувязі з утварэньнем Хвойніцкага местачковага савету. З 20 лютага 1938 году — у складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі 16 вяскоўцаў, а Марыя Мікітаўна Дэмская была вывезена ў Нямеччыну, дзе і загінула[12].

З 8 студзеня 1954 году Езапоў — у Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году ў Езапове налічвалася 240 жыхароў[1].

Да 1 сьнежня 2009 году вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаваньні[13]

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2021 год — 54 двары, 166 жыхароў[14]
  1. ^ Не ў пачатку 1920-х гадоў, як пісаў С. В. Марцэлеў[1]
  2. ^ Назва, магчыма, нададзена двару ў гонар Юзафа Прозара, ваяводы віцебскага, бацькі Караля. На яго ж гонар раней атрымалі імёны першае дзіця сужэнства абозных літоўскіх — дачка Юзэфа (*1786) і старэйшы з сыноў — Юзаф (*1789).
  3. ^ Памылкова названы ротмістрам мазырскім.
  4. ^ Яго сын Уладзімер быў адным з парламенцёраў да каменданта места-фартэцыі Кёнігсбэрг гэнэрала Ота фон Ляша[10]
    В боях за Кенигсберг отличился капитан Владимир Шпитальник. Хорошо помню эту семью. Их отец – Марк Шпитальник – многие годы работал председателем колхоза «Труд». Поля колхоза начинались сразу за футбольным полем большого парка. Соня, младшая дочь Марка и сестра Владимира, дружила с моей сестрой Броней. Владимир закончил 7 классов еврейской школы. 8 апреля 1945 года Владимир вместе с подполковником П. Г. Яновским и капитаном А. Е. Федорком отправились парламентерами, имея на руках подписанный самим командующим Третьим Белорусским фронтом маршалом А. М. Василевским ультиматум, и вручили его коменданту крепости Кёнигсберг генералу Отто фон Ляшу. Капитуляция была принята. За это Гитлер заочно приговорил генерала Ляша к смертной казни. Все три парламентера были награждены.
  1. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 441
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  3. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  4. ^ НГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 246
  5. ^ НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 177
  6. ^ НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1481. А. 1—84
  7. ^ Виноградов Д. Л. Живые прошлого страницы. / Дмитрий Леонидович Виноградов. — Минск: А. Н. Вараксин, 2018. С. 99 — 102
  8. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 220
  9. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  10. ^ Матвей Милявский. Хойники – моя любовь и боль. // Мишпоха. № 16. 2005
  11. ^ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна (далей: Памяць). — Мінск: БЭ, 1993. С. 53 (пра арцель, калгас), 135 (урывак з успамінаў У. М. Шпітальніка)
  12. ^ Памяць. — С. 189, 316—317
  13. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 (рас.)
  14. ^ Інфармацыя аб насельніцтве Судкоўскага сельсавета на 01.01.2021 г.

Літаратура

рэдагаваць