Руднае (Гомельская вобласьць)
Руднае[1] — былая вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Да ліквідацыі ўваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавету.
Руднае | |
трансьліт. Rudnaje | |
Дата заснаваньня: | перад 1590 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Судкоўскі |
Насельніцтва: | 0 чал. |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
Паштовы індэкс: | 247620 |
СААТА: | 3254816056 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°50′23″ пн. ш. 29°55′27″ у. д. / 51.83972° пн. ш. 29.92417° у. д.Каардынаты: 51°50′23″ пн. ш. 29°55′27″ у. д. / 51.83972° пн. ш. 29.92417° у. д. |
± Руднае |
Гісторыя
рэдагавацьКарона Каралеўства Польскага
рэдагавацьУпершыню вёска згаданая ў судовым акце ад 6 красавіка 1590 году. Гэта пратэст пана кіеўскага падкаморага Шчаснага Харлінскага на адрас князя Аляксандра Вішнявецкага, старосты чаркаскага, які наслаў быў нібыта некалькі соцень (!) падданых сваіх брагінскіх на чале з ураднікам Кірыянам Вайніловічам на вёскі Руднае, Храпкаў, Навасёлкі, Багушы, да ключа Астраглядавіцкага прыналежныя, а яны людзей зьбілі і скалечылі, каморы і іншыя будынкі пашкодзілі, начыньне рознае, худобу з быдлам пазабіралі і да ключа Брагінскага адвялі[2]. Ад таго часу і да парэформавага пэрыяду ўжо ў Расейскай імпэрыі Навасёлкі належалі тым уладальнікам, што і Хвойнікі з Астраглядамі, г. зн. пасьля Харлінскіх, — Абрамовічу, Бжазоўскім, Шуйскім і Прозарам[3].
У 1637 годзе М. Абрамовіч за плату ў 12 000 злотых перадаў фальварак і сяло Руднае ды сёлы Дворышча і Навасёлкі на тры гады ў карыстаньне зямяніну Стэфану Воўку[4].
У тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1734 году сказана, што вёска Руднае (Rudno) ў складзе Хвойніцкай воласьці належала князю Ігнацыю Шуйскаму, харунжычу берасьцейскаму[5]. У 1754 годзе з 13 двароў (×6 — прыкладна 78 жыхароў) вёскі Навасёлкі Хвойніцкага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачвалася 2 злотых і паўгроша, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 8 злотых і 2 грошы[6].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Руднае — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. У крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вёска Руднае згаданая сярод уладаньняў пана Людвіка[a] Прозара, якія былі перайшлі «в казну», але потым «по высочайшему повелению» вернутыя пані Луізе (з князёў Шуйскіх) Прозаравай[8], спадчыннай іх уладальніцы. Тады тут налічвалася 25 двароў з 85 душамі мужчынскага і 101 душой жаночага полу сялянаў[9].
Інвэнтар Юзафаўскага (Езапоўскага) маёнтку 1844 года засьведчыў прыналежнасьць Руднага з 35 сем'ямі ў складзе аднайменнага фальварку пану Юзафу, сыну Караля, Прозару[10]. «Список населённых мест Минской губернии на 1857 год» паказвае, што 247 жыхароў Руднага абодвух полаў зьяўляліся прыхаджанамі Сьвята-Міхайлаўскай царквы ў сяле Стралічаў, 3 мужчыны і 4 жанчыны належалі да парафіі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[11].
У парэформавы пэрыяд Руднае адміністрацыйна належалі да Хвойніцкай воласьці. На пачатак 1870 году ў вёсцы налічвалася 120 гаспадароў зь сялянаў-уласьнікаў, прыпісаных да Руднаўскага сельскага таварыства, 1 аднадворац, прыпісаны да воласьці[12].
Паводле перапісу 1897 года, у Рудным — 82 двары, 525 жыхароў, капліца, хлебазапасны магазын. На 1909 год у вёсцы было 96 двароў, 592 жыхары, побач — аднадворны хутар з 26 жыхарамі[13].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Руднае, аднак, у складзе Хвойніцкай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[14].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 сьнежня 1920 і на 15 красавіка 1921 году ў Руднаўскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 35 і 49 вучняў[15].
Вёска Руднае ліквідавана ў 2013 годзе[16].
Асобы
рэдагаваць- Віктар Жаўняк (нар. 1938) — беларускі архітэктар.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Тут, напэўна, дапушчана памылка прачытаньня тэксту рэвізіі, бо ў ёй згаданая Людвіка з князёў Шуйскіх Прозарава, жонка абознага Караля.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 314
- ^ Аrchiwum Główny Akt Dawnych. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 7
- ^ Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12—18
- ^ Sumariusz Metryki Koronnej. Księga wpisów MK184 z Archiwum Głównego Akt Dawnych [Electronic resource] / Oprac. Janusz Dąbrowski. № 62 – Mode of access: [1]
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. / Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192
- ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп.9. Спр. 59. А. 149—153
- ^ НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1481. А. 14 і наст.
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 696
- ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 69
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 173
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 85
- ^ Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
- ^ Решение Хойникского районного Совета депутатов от 25 июня 2013 г. № 134 Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.