Рашаў
Ра́шаў[1] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Брагінкі. Уваходзіў у склад Хвойніцкага райсавету Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, на аўтамабільнай дарозе Хвойнікі — Рэчыца.
Рашаў | |
трансьліт. Rašaŭ | |
Дата заснаваньня: | перад 1618 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
СААТА: | 3254700036 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°0′7″ пн. ш. 30°12′26″ у. д. / 52.00194° пн. ш. 30.20722° у. д.Каардынаты: 52°0′7″ пн. ш. 30°12′26″ у. д. / 52.00194° пн. ш. 30.20722° у. д. |
± Рашаў |
Гісторыя
рэдагавацьКарона Каралеўства Польскага
рэдагавацьЦі не ўпершыню Рашаў згаданы ў судовым дэкрэце ад 12 чэрвеня 1618 году. Справа датычылася насланьня людзей панства Гальшкі і Міхала Лозкаў з добраў Юравічы на грунты маёнтку Хвойнікі пана Мікалая Харлінскага і забраньня паташу, нападу на карчму Рашаў. У акце ад 7 чэрвеня 1623 году аб наезьдзе на Астраглядаўскі маёнтак і замак, мястэчка Новы Харленж (Хвойнікі) і прыналежныя ім паселішчы названа таксама "wieś Raszow"[2]. Месьцілася паселішча ў Кіеўскім ваяводзтве Каралеўства Польскага.
Ад тых часоў і да рэформавага пэрыяду ў складзе Расейскай імпэрыі (1860-я гады) Рашаў мусіў належаць тым самым уладальнікам, што і Хвойнікі з Астраглядамі, г. зн. пасьля Харлінскіх, ад 1624 г. – панам Мікалаю Абрамовічу, Максыміліяну Бжазоўскаму, князям Шуйскім, сямейству Прозараў. Але да канца XVIII ст. вёска ўжо ня згадвалася, магчыма, праз тое, што яе жыхары яшчэ ў другой палове XVII ст. пераселеныя ў больш шматлюднае месца, у межы Астраглядавіцкага ключа, дзе заснаваны быў хутар Рашаўцы. Пазьней Рашаў адроджаны як слабада.
Расейская імпэрыя
рэдагавацьПасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[3]. У крыніцы, заснаванай як быццам на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вёска Рашаў згаданая сярод уладаньняў пана Людвіка[a] Прозара, якія былі перайшлі «в казну», але потым «по высочайшему повелению» вернутыя пані Луізе (з князёў Шуйскіх) Прозаравай, спадчыннай іх уладальніцы[4]. Паводле рэвізіі 1795 г. Слабада Рашаў, у якой налічвалася 7 двароў з 15 жыхарамі мужчынскага і 18 жаночага полу, была ў заставе ад пані Людвікі з князёў Шуйскіх Прозар у мсьціслаўскага стольніка Юстыніяна Фурса. Прозьвішчы жыхароў – Добаш, Аўдзеенка, Душкевіч, Ярац[5]
У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.», засьведчана, што 71 жыхар вёскі Рашаў абодвух полаў і 2 вайскоўцы належалі да прыходу Сьвята-Мікалаеўскай царквы ў сяле Маладуша[6].
У парэформавы час паселішча належала да Маладушскай воласьці. На 1876 і 1879 гады жыхары Рашава заставаліся прыхаджанамі Мікалаеўскай царквы ў Маладушы[7]. Згодна зь перапісам 1897 году, дзейнічала хлебазапасная крама.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1931 годзе арганізаваны калгас. У чэрвені 1943 году акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 11 жыхароў. 27 вяскоўцаў загінулі на франтах.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1795 год — 7 двароў, 33 жыхары.
- 1816 год — 28 двароў.
- 1850 год — 64 жыхары.
- 1897 год — 165 жыхароў (згодна зь перапісам).
- 1930 год — 46 двароў, 247 жыхароў.
- 1940 год — 51 двор, 259 жыхароў.
- 1959 год — 220 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — жыхароў няма.
Забудова
рэдагавацьПлян Рашава складаўся з простай мэрыдыяннай вуліцы, да якой на поўдні далучалася зьлёгку скрыўленая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу[8].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Тут, пэўна, дапушчана памылка прачытаньня тэксту рэвізіі, бо ў ёй згаданая Людвіка з князёў Шуйскіх Прозарава, жонка абознага Караля.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Źródła dziejowe . T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów - Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. – Warszawa, 1894. S. 281, 637
- ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71
- ^ Слабада Рашаў у 1795 г.
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 683
- ^ Минские епархиальные ведомости. № 10, 1876. С. 454; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 93
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.