Караль Прозар (1759 — 1 лістапада 1841, Хвойнікі) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (17871794), тытуляваў сябе графам на Хвойніках і Астраглядавічах (Оўруцкі павет у Рэчы Паспалітай, Рэчыцкі павет у Расейскай імпэрыі).

Караль Прозар
Караль Прозар
Караль Прозар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1759
Памёр 1 лістапада 1841
Пахаваны
Род Прозары
Бацькі Юзэф Прозар[d]
Феліцыяна з Шчыт-Неміровічаў[d]
Рэгаліі
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Кавалер ордэна Ганаровага легіёну
Кавалер ордэна Ганаровага легіёну
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Прозараў гербу ўласнага, сын Юзэфа, ваяводы віцебскага.

 
Караль Прозар. Невядомы мастак

Атрымаў выдатную адукацыю, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцьці краіны. Займаў пасаду маршалака Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага (1787)[1], потым быў абозным (генэрал-кватармайстрам). Ухваляў Канстытуцыю 3 траўня 1791[2].

Пры падрыхтоўцы паўстаньня (1794) сабраў на яго падтрымку каля мільёна злотых, прадаўшы пры гэтым частку сваіх уладаньняў. Атрымаў ад Т. Касьцюшкі прызначэньне на генэрал-маёра, начальніка ўзброеных сілаў ва Ўкраіне, Палесьсі, Падольлі і частцы Літвы, што адыйшла раней да Расейскай імпэрыі. Аднак з прычыны недасьведчанасьці ў вайсковай справе ня здолеў разгарнуць ваенных дзеяньняў, выехаў у Варшаву.

18 ліпеня 1794 атрымаў ад Т. Касьцюшкі прызначэньне на пасаду намесьніка радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады і паўнамоцнага прадстаўніка пры ўсіх дывізіях войска Вялікага Княства Літоўскага (яму падпаракоўвалася Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага). Выехаў у Вільню, па здушэньні паўстаньня ў эміграцыі.

Па атрыманьні амністыі вярнуўся ў Хвойнікі (1802). У 1812 падтрымаў Напалеона, увайшоў у Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага (старшыня Скарбовага камітэту). Да 1814 у эміграцыі.

3 1821 у Патрыятычным таварыстве, сябра правінцыйнага камітэту Літвы. У 1826 расейскія ўлады арыштавалі К. Прозара ў справе дзекабрыстаў і зьмясьцілі ў Петрапаўлаўскую крэпасьць, аднак у 1829 вызвалілі як «не належнага да справы»[3].

У часе гэтага зьняволеньня памерла жонка К. Прозара Людвіка (1828), якая ў пошуках мужа выехала ў Берасьце. Нябожчыцу перавезьлі на радзіму і пахавалі ў вуніяцкай бажніцы ў вёсцы Вялікі Бор (за дваццаць два кілямэтры ад Хвойнікаў).

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  1. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Прозары // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 465.
  2. ^ Л. Д. Клок. Тайна хойніцкага пергаменту // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1993.
  3. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Прозары // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 466.
  4. ^ Яўген Анішчанка. Ля вытокаў паўстання 1794 года; Караль Прозар

Літаратура

рэдагаваць