Конахт
Ко́нахт (па-ірляндзку: Chonnacht, па-ангельску: Connacht) — гістарычная правінцыя на захадзе Ірляндыі, аб’ядноўвае графствы Галўэй, Літрым, Мэё, Раскоман, Слайга. Найбуйнейшыя населеныя пункты — Галўэй на поўдні і Слайга на поўначы, але толькі Галўэй зьяўляецца местам. Насельніцтва складае 503 083 чалавекі, што зьяўляецца найменшым паказчыкам сярод усіх ірляндзкіх правінцыяў.
Канахт | |
ірл. Chonnacht, анг. Connacht | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Ірляндыя |
Статус | Гістарычная правінцыя |
Улучае | графствы |
Найбуйнейшыя гарады | Голўэй, Слайга |
Насельніцтва (2006) | 503 083 (4-е месца) |
Плошча | 17 713 км² (4-е месца) |
Месцазнаходжаньне Конахту | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+0 |
Код ISO 3166-2 | IE-C |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
У гістарычным дачыненьні Конахт зьяўляецца рэгіёнам Ірляндыі, які меў найменшы кантроль нарманаў у ХІІ стагодзьдзі і пазьней за астатнія трапіў пад кантроль Ангельшчыны (потым — Вялікабрытанія), чаму спрыяла малая заселенасьць, ізаляванасьць і непрывабны характар тамтэйшых зямельных надзелаў. Да ангельскага панаваньня Конахт, як і іншыя рэгіёны востраву, кіраваўся пляменнымі правадырамі. Пазьней, пры ангельскім і вялікабрытанскім панаваньні рэгіён стаў месцам высяленьня найменш ляяльных ураду ірляндцаў, якія бралі ўдзел у паўстаньнях. Апрача таго, досыць ізаляваны й індустрыяльна слаба разьвіты характар рэгіёну паспрыяў таму, што моўная асыміляцыя закранула рэгіён менш за ўсё, у выніку чаго цяперашні Конахт — адно з найбуйнейшых месцаў засяроджваньня гэлтахтаў, тэрыторыяў востраву, дзе ў паўсядзённым ужытку захоўваецца ірляндзкая мова.
Геаграфічна Конахт вылучаецца сярод іншых рэгіёнаў Ірляндыі параўнальна беднымі глебамі, праз што мясцовая гаспадарка не засноўвалася на сельскагаспадарчых галінах. У моўным дачыненьні ў гістарычнай правінцыі быў распаўсюджаны конахцкі дыялект (цяпер толькі ў гэлтахтах гэтага рэгіёну), які пакладзены ў аснову літаратурнае ірляндзкае мовы.
Гэта — накід артыкула пра Ірляндыю. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |