Дзіцячы конкурс песьні Эўрабачаньне
Дзіця́чы ко́нкурс пе́сьні «Эўраба́чаньне» — штогадовы тэлевізійны конкурс, у якім удзельнічаюць па адным выканаўцы ад кожнай з краінаў-удзельніц ЭВС. У конкурсе, які трансьлюецца па тэлебачаньні і радыё на тэрыторыі ўсёй Эўропы і ў некаторых краінах іншых частак сьвету, а таксама ў Інтэрнэце, могуць прымаць удзел дзеці ва ўзросьце ад 10 да 15 гадоў. Таксама патрабавалася, каб удзельнікі пастаянна пражывалі ў сваёй краіне прынамсі 2,5 гады[1].
Дзіцячае Эўрабачаньне | |
анг. Junior Eurovision | |
Гады | З 2003 г. |
---|---|
Краіна | Мальта |
Горад | Валета |
Мова(-ы) | Ангельская, француская |
Жанр | Поп-музыка |
Тэматыка | Музыка |
Лэйбл | Эўрапейскі вяшчальны зьвяз |
Склад | 17 удзельнікаў (2016 г.) |
Злучаныя праекты | Эўрабачаньне |
Сьпіс пераможцаўРэдагаваць
Год | Краіна-пераможца | Выканаўца | Песьня | Месца правядзеньня |
2014 | Італія | Вічэнца Канцьела | «Tu primo grande amore» | Валета, Мальта |
2013 | Мальта | Гая Кашы | «The Start» | Кіеў, Украіна |
2012 | Украіна | Настасься Петрык | «Nebo» | Амстэрдам, Нідэрлянды |
2011 | Грузія | Candy | «Candy Music» | Ерэван, Армэнія[2] |
2010 | Армэнія | Уладзімер Арзуманян | «Мама» | Менск, Беларусь |
2009 | Нідэрлянды | Ральф Макенбах | «Click Clack» | Кіеў, Украіна |
2008 | Грузія | Bzikebi | «Bzzzz…» | Лімасол, Кіпр |
2007 | Беларусь | Аляксей Жыгалковіч | «С друзьями» | Ратэрдам, Нідэрлянды |
2006 | Расея | Сёстры Талмачовы | «Весенний джаз» | Бухарэст, Румынія |
2005 | Беларусь | Ксенія Сітнік | «Мы вместе» | Хасэлт, Бэльгія |
2004 | Гішпанія | Марыя Ісабэль | «Antes muerta que sencilla» | Лілехамэр, Нарвэгія |
2003 | Харватыя | Дына Елусіч | «Ti si moja prva ljubav» | Капэнгаген, Данія |
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Вікторыя Целяшук. Афіцыйны інфармацыйны партнэр — газэта «Зьвязда» // Зьвязда : газэта. — 10 красавіка 2012. — № 69 (27184). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ XI Дзіцячы песенны конкурс «Эўрабачаньне-2013» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 25 лістапада 2013 г. Праверана 2 сьнежня 2013 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Дзіцячы конкурс песьні Эўрабачаньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт(анг.)