Дзіцятка Хрыстос
Дзіця́тка Хрысто́с (па-нямецку: Christkind, вымаўляецца [ˈkʁɪstkɪnt]) — традыцыйны пэрсанаж, які прыносіць падарункі на Раство ў Аўстрыі, Швайцарыі, Нямеччыне (паўднёвай і заходняй), Чэхіі, Славеніі, Харватыі, Італіі (Паўднёвы Тыроль), Ліхтэнштайне, Люксэмбургу, Бэльгіі, Гішпаніі, Партугаліі, Славаччыне, Вугоршчыне, Францыі (паўночна-ўсходняя частка), Польшчы (Верхняя Сылезія), Гішпанскай Амэрыцы, Бразыліі (паўднёвай), Канадзе (Квэбэк). У Італіі завецца Gesù Bambino, у Партугаліі Menino Jesus, у Вугоршчыне Jézuska, у Славаччыне Ježiško, у Чэхіі Ježíšek, у Лацінскай Амэрыцы «Niño Dios» ці «Niño Jesús», у Харватыі Isusić ці Isusek, што амаль паўсюль азначае маленькага Ісуса.
Мінуўшчына
рэдагавацьІдэю Дзіцятка Хрыста як носьбіта падарункаў ў часе эўрапейскай Рэфармацыі ўхваліў Марцін Лютэр. У XVI—XVII стагодзьдзях шматлікія эўрапейскія пратэстанты прынялі гэтага пэрсанажа і перанесьлі традыцыйную дату ўручэньня падарункаў на конадзень Раства замест 6 сьнежня[1]. Такім чынам Лютэранская Царква нагадвала дзецям пра Ісуса Хрыста, у гонар якога названы гэты калядны пэрсанаж[2]. У XIX стагодзьдзі Дзіцятка Хрыстос быў прыняты і ў каталіцкіх рэгіёнах Нямеччыны[3], аднак надзіва хутка стаў замяняцца сэкулярызаванай вэрсіяй «Вайнахтсмана» (Санта-Кляўса) ва ўласна пратэстанцкіх рэгіёнах.
Апісаньне
рэдагавацьДзіцятка Хрыстос у нямецкай традыцыі мала падобны да гістарычнага Ісуса Хрыста. Ён уяўляе зь сябе эльфападобнае дзіця, звычайна бялявае і з анёльскімі крыламі[4]. Часам гэтага пэрсанажа называюць таксама калядным анёлкам. Дзеці ніколі ня бачаць Дзіцятку Хрыста пэрсанальна, а толькі знаходзяць ад яго падарункі на Раство.
У заходненямецкім Энгельскірхэне шторок адчыняецца пошта Дзіцяткі Хрыста, куды за паўтарамесячны сэзон прыходзіць каля 130 000 тысячаў лістоў з усяго сьвету. З 2018 року пошта прымае лісты і адказвае па-беларуску[5].
Назвы іншымі мовамі
рэдагавацьМова | Найменьне |
---|---|
вугорская | Jézuska |
гішпанская | El Niño Dios / El Niño Jesús |
італьянская | Bambino Gesù / bambino di Cristo |
маскальская | Младенец Иисус |
нямецкая | Christkind |
партугальская | Menino Jesus |
польская | Dzieciątko (Верхняя Сылезія), Aniołek (Цешынская Сылезія і Малапольшча) |
славацкая | Ježiško |
харвацкая | Isusić / Isusek / Jezušek |
чэская | Ježíšek |
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Bruce David Forbes. Christmas: a candid history. — University of California Press, 2007. — С. 68—79. — 196 с. — ISBN 978-0-52-025802-0
- ^ Siefker, Phyllis Santa Claus, Last of the Wild Men: The Origins and Evolution of Saint Nicholas, Spanning 50,000 Years. — McFarland, 1997. — С. 158. — ISBN 978-0-78-640246-5
- ^ Perry, Joe Christmas in Germany: A Cultural History. — Univ of North Carolina Press, 2010. — С. 36. — ISBN 978-0-80-789941-0
- ^ Clement A. Miles. Christmas customs and traditions, their history and significance. — Courier Corporation, 1976. — С. 230. — ISBN 978-0-48-623354-3
- ^ Калядны анёл (іх Дзед Мароз) з Нямеччыны адказвае дзецям цяпер і па-беларуску // Наша Ніва, 14 лістапада 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДзіцятка Хрыстос — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў