Пратэстанцтва
канфэсія ў хрысьціянстве
(Перанакіравана з «Пратэстант»)
Пратэста́нцтва, пратэстанты́зм (па-лацінску: protestans) — адзін з трох, нараўне з каталіцтвам і праваслаўем, галоўных кірункаў хрысьціянства, які ўяўляе сабой сукупнасьць шматлікіх і самастойных цэркваў і дэнамінацыяў, зьвязаных сваім паходжаньнем з Рэфармацыяй — шырокім антыкаталіцкім рухам XVI стагодзьдзя ў Эўропе. Для пратэстанцтва характэрна крайняя разнастайнасьць вонкавых формаў і практык ад царквы да царквы й ад дэнамінацыі да дэнамінацыі. Па гэтым чыньніку пратэстанцтва можна апісаць толькі ў агульных рысах.