Даўбор (Даўбар, Даўбэр, Даўбір, Дабар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Доўбар[a] (Доўбэр, Даўпар).

Dauber
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Davo + Baro
Davo + Bero
Іншыя формы
Варыянт(ы) Даўбар, Даўбэр, Даўбір, Доўбар, Доўбэр, Дабар, Даўпар, Таўбор, Табэр
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Даўбор»

Паходжаньне

рэдагаваць

Даўбэр, Дэўбэр, Тэўбэр або Дабэр (Dauber, Deuber[1], Teuber[1], Daber[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[5][6], аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Барвін; германскія імёны Barvid, Barwin, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[7], а аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) — ад гоцкага baira[8], германскага bero 'мядзьведзь'[9]. Такім парадкам, імя Даўбор азначае «годнае нараджэньне»[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dabor (Хроніка Прускай зямлі)[11]; у Клецкои волости Петрищу Григоревичу шесть чоловеков бортников: Демид а два Добаревича (1440—1492 гады)[12]; nobiles… Steczko Dauborowycz… dominus Daubor (6 сьнежня 1522 году)[13]; Янель Довборовичъ[14], Довбор Товтвоишовичъ[15], Мартинъ а Лаврин Довборовичи[16], Лавринъ Довборовичъ[17] (1528 год); Яна Довборовича з братьею его (16 чэрвеня 1531 году)[18]; а служебника Бартоломеева Довборовича (8 сакавіка 1541 году)[19]; слуги путные браславские Довборовичи (8 лістапада 1555 году)[20]; стрелцы Верболовские Новое Воли… Юрю Довъбировичу (1557—1558 гады)[21]; боярин керновъский Янъ Бартламеевичъ Довбор (14 лістапада 1561 году)[22]; Езофъ Маркевичъ Доборъ… Петра Доборовича сынъ Янъ… Болтромей Доборовичъ… Станиславъ Доборовичъ (1567 год)[23]; я Андрей Даборъ… Андрей Даборъ рукою власною подписалъ (14 ліпеня 1596 году)[24]; бунтовниковъ… Хому Тавборовича… Хому Тоборовича (7 жніўня 1601 году)[25]; Jan Dawbor (3 чэрвеня 1656 году)[26]; Dauborowicz (1668 год)[27]; Daupor (1671—1681 гады)[28]; Dawborowicz (1677 год)[27]; Adam Daubor[29], na miejscu P. Michała Dowborowicza z przykupli od P. Augustyna Dowborowicza[30] (1690 год); Kazimierz Dowbor (1703 год)[31]; Daubory… Dołborow (1744 год)[32]; Maciej Douber (1746 год)[33]; Casimirus Doubar (11 сакавіка 1777 году)[34]; Jerzy Dauberewicz (1789 год)[35]; Joannem Dauborowicz (10 сьнежня 1794 году)[36]; Jerzy Dawbar (1803 год)[37]; Taberówna (1814 год)[38]; Szymon Dowbar (1802 год)[39]; Hieronm Daupar (1803 год)[40].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Янель Даўборавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Даўбор Таўтвойшавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Марцін і Лаўрын Даўборавічы — смаленскія баяры, які мелі маёнтак у Браслаўскім павеце і ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Лаўрын Даўборавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Ян Барталамеевіч Доўбар — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1561 годзе
  • Уладзіслаў Доўбар Мусьніцкі ( 1706) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік полацкі[41]
  • Караль Доўбар Маркевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік берасьцейскі ў 1720—1735 гадох[42]
  • Ануфры Доўбар Мусьніцкі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік полацкі ў 1776 годзе[43]
  • Ян Доўбар — жыхар мястэчка Кублічаў (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1791 годзе[44]

Доўбары — парафіяне царквы ў Заслаўі на 1858 год[45].

Доўбары (Doubor) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[46].

Доўбары гербаў Драгамір і Прыяцель — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[47].

Доўбары — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[48].

Доўбары гербу Здабар — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[49].

Дэбура-Макоўскія (Макоўскія з Доўбараў), Доўбары-Мусьніцкія і Даўбары-Мяшкоўскія — літоўскія шляхецкія роды[50]

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Даўбер у летувізаванай форме[51].

Табера (Tabero) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[52].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Даўборышкі або Мусьнікі ў Ашмянскім павеце, Даўбароў у Менскім ваяводзтве, Даўборышкі або Больнікі ў Вількамірскім павеце, Даўборы ў Жамойцкім старостве, а таксама сяло Дзяўборышкі (Девборишки) або Падворнікі каля Мусьнікаў і фальваркі Даўбарова ў Менскім ваяводзтве і Даўбароўскі або Мхерын у Аршанскім павеце[53].

На 1905 год існавала ўрочышча Добар у Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні[54].

Вёскі з назвай Даўбарова існуюць на гістарычных Ашмяншчыне і Меншчыне. На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Даўбарышкі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Іншыя прыклады аналягічнага пераносу націску: імя Даўгерд і прозьвішча Доўгерд (Доўгірд), імя Даўмонт і прозьвішча Домант (Доўмант), імя Жыгімонт і прозьвішча Жыгмант
  1. ^ а б Steub L. Die oberdeutschen Familiennamen. — München, 1870. S. 96.
  2. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 25.
  3. ^ Andresen K. G. Konkurrenzen in der Erklärung der deutschen Geschlechtsnamen. — Heilbronn, 1883. S. 42, 122.
  4. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 29, 82.
  5. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  8. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 52.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  11. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 121, 464.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 56.
  13. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 151.
  14. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
  15. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 76.
  16. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 79.
  17. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
  18. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 161.
  19. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 229 (10) (1540—1541). — Vilnius, 2003. P. 143.
  20. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 248 (34) (1554—1556). — Vilnius, 2018. P. 127.
  21. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 55—56.
  22. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 254 (40) (1559—1563). — Vilnius, 2015. P. 251.
  23. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 636.
  24. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 542, 546.
  25. ^ Археографический сборник документов: относящихся к истории Северо-Западной Руси. Т. 2. — Вильна, 1867. С. 18.
  26. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 349.
  27. ^ а б Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 304.
  28. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 134.
  29. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 148.
  30. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 155.
  31. ^ Wędziagoła, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  32. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  33. ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  34. ^ Sẽnosios Pasvalio bažnyčios knygos. XVIII. 1776—1788 metų mirties metrikų knyga. — Savilaida, 2016. P. 10.
  35. ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  36. ^ D, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  37. ^ Sołoki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  38. ^ Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
  39. ^ Sołoki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  40. ^ Poszwityń, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  41. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 5. Ziemia połocka i województwo połockie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2018. S. 203.
  42. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 173.
  43. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 5. Ziemia połocka i województwo połockie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2018. S. 212.
  44. ^ Яўген Анішчанка, Кубличи инвентарь 1791 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 30 студзеня 2017 г.
  45. ^ Яўген Анішчанка, Заславль церковь 1858 список прихожан 1858 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 14 красавіка 2016 г.
  46. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 190.
  47. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 468.
  48. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 73.
  49. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 259.
  50. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
  51. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 466.
  52. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 1008.
  53. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 231, 236, 245.
  54. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 38.

Літаратура

рэдагаваць