Даўбарышкі (лет. Daubariškės) — вёска ў Летуве, каля возера Абісава. Уваходзяць у склад Салоцкага староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету.

Даўбарышкі
лац. Daŭbaryški
лет. Daubariškės
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Езяроскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°35′56″ пн. ш. 26°0′50″ у. д. / 55.59889° пн. ш. 26.01389° у. д. / 55.59889; 26.01389Каардынаты: 55°35′56″ пн. ш. 26°0′50″ у. д. / 55.59889° пн. ш. 26.01389° у. д. / 55.59889; 26.01389
Даўбарышкі на мапе Летувы
Даўбарышкі
Даўбарышкі
Даўбарышкі

Даўбэр або Дабэр (Dauber, Daber) — імя германскага паходжаньня[1][2][3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1902 год — 53 чалавекі[7]
  1. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 29, 82.
  2. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 25.
  3. ^ Andresen K. G. Konkurrenzen in der Erklärung der deutschen Geschlechtsnamen. — Heilbronn, 1883. S. 42, 122.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 203.