Бэрвольд, Бэрвальд (Бэрвэльт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Berwold
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Bero + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бэрвальд, Бэрвэльт
Зьвязаныя імёны Waldpero
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бэрвольд»

Паходжаньне

рэдагаваць

Бераалд або Бэрвальд (Beroald, Berwoldus[1]) і Валдпера (Waldpero) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Беркін; германскія імёны Birin, Beribald, Berekin) паходзіць ад гоцкага baira[3], германскага bero 'мядзьведзь'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральд, Левальд, Рамвольт; германскія імёны Gerald, Lewald, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bierwałt (Bierwołt, Birołt, Bierołt)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Beruoldo (9 траўня 1397 году і 27 кастрычніка 1398 году)[7]; et ego Be(r)uoldus a canonicus predicte ecclesie (1 сьнежня 1398 году)[8].

Носьбіты

рэдагаваць

Бэрвальды (Berwald) і Бэрвэльты (Berwelt) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[10].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Bergh L. Ph. C. Historische beschouwing der Nederlandsche Eigennamen // Taalkundig magazijn of gemengde bijdragen tot de kennis der Nederduitsche taal. 4o Deel, 1842. S. 566.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 265, 1497, 1501.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 52.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16, 279.
  7. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 50, 59.
  8. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 61.
  9. ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 2. — Varsaviae, 1852. P. 591.
  10. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 228.