Садовік

шапкавы базыдыяльны грыб сямейства ружавянкавых

Садовік (вішнёвы гладун[4], падвішань) — шапкавы базыдыяльны грыб сямейства ружавянкавых[2].

Садовік
2006 год
Клясыфікацыя
НадцарстваПоўнаядравыя
ЦарстваГрыбы
ПадцарстваНайвышэйшыя грыбы
АддзелБазыдыяльныя грыбы
КлясаПечурыцападобныя
АтрадПечурыцавыя[1]
СямействаРужавянкавыя[2]
РодГладун[3]
Бінамінальная намэнклятура
Clitopilus prunulus Паўль Кумэр

Меў пашырэньне ў Амэрыцы і Эўразіі, у тым ліку ў Беларусі. Рос густа кучкамі ў лісьцевых сьветлых лясах, на палянах і ўзьлесках, часта сярод імхоў[5], а таксама ў парках і садах[2], агародах і часам на сенажацях[6]. Пладаносіў у ліпені—верасьні. Быў ядомым грыбам[5]. Назву падвішань атрымаў за тое, што ў садах сустракаўся пад вішнёвымі дрэвамі[6].

Паўшарападобная і гладкая шапка садовіка зь няроўным лопасьцевым і тонкавалакністым краем мела прамер 3—10 см. З узростам сьлізкая і белая шапка станавілася ўвагнутай. Зыходныя на ножку і густыя пласьцінкі былі белаватымі, крыху ружаватымі ды з узростам набывалі ружовы колер. Белая і тоўстая ўнізе ножка мела вышыню 2—7 см. Споравы парашок меў ружовае адценьне, як і верацёнападобныя споры[5]. Мякаць была белай з пахам мукі[7].

У харчаваньні

рэдагаваць

Садовікі спажывалі пасьля адварваньня, але без самога адвару (булёну)[2]. Грыб зьмяшчаў звыш 35 % карысных фосфарных злучэньняў. Таксама пасьля збору садовікі сушылі на сонцы, пасьля чаго замочвалі 50 хвілінаў. Іх выкарыстоўвалі для выпечкі з начыньнем, гатаваньня другіх страваў і падліваў для мяса[6].

  1. ^ Галіна Сяржаніна. Агарыкальныя грыбы // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 91. — 392 с.
  2. ^ а б в г Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў на Беларусі // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік / адказн. В.М. Радзевіч, дызайн Г.І. Саскавец. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 152153. — 392+50 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6081-34-3
  3. ^ Галіна Сяржаніна. Тлумачэньні навуковых родавых найменьняў // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 54. — 392 с.
  4. ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Беларускія назвы грыбоў // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 356. — 392 с.
  5. ^ а б в Вольга Гапіенка. Падвішань // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1985. — Т. 4. Недалька — Стаўраліт. — С. 60. — 599 с. — 10 000 ас.
  6. ^ а б в Юлія Ваўчок. Што шукаць у лесе // Партал «Слушна», 21 верасьня 2022 г. Праверана 29 верасьня 2022 г.
  7. ^ Падвішань // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 489. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5