Дрэўнавушка
Дрэўнавушка[2] (дрэўнае вушка[3], наркам. вешанка) — род шапкавых базыдыяльных грыбоў сямейства радоўкавых.
Дрэўнавушка | |
Дрэўныя вушкі на ствале (2011 год) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Поўнаядравыя |
Царства | Грыбы |
Падцарства | Найвышэйшыя грыбы |
Аддзел | Базыдыяльныя грыбы |
Кляса | Печурыцападобныя |
Атрад | Печурыцавыя[1] |
Сямейства | Радоўкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Pleurotus Паўль Кумэр | |
Расьлі паразытамі на дрэвах і сапратрофамі на глебе. Былі ядомымі. На 1983 год было вядома каля 70 відаў, пашыраных у Аўстраліі і Афрыцы, Паўночнай Амэрыцы і Эўропе. У Беларусі сустракалася 6 відаў[4]. Назва вынікала з абрысу шапкі і месца росту на драўніне[5]. Пераважна расьлі на пнях і ламаччы. Таксама іх штучна разводзілі. Сярод іншых, відамі гэтага роду грыбоў былі: пянёвік, вушкі і сьвіное вуха[3].
Выгляд
рэдагавацьДрэўнавушка мела буйную і мясістую шапку няяркага адценьня з вухападобным або круглаватым абрысам. Часта шапка была сьлізкай. Іншы раз шапка была сядзячай або распасьцёртай. Белая мякаць была шчыльнай, зрэдку паўхрасткаватай. Сьветлаафарбаваныя пласьцінкі былі зыходзячымі або прырослымі. Бакавая ножка мела вычурны абрыс або часам адсутнічала. Некаторыя віды дрэўнавушак мелі кольцы. Эліпсоідныя і круглыя споры былі бясколернымі і гладкімі. Споравы парашок меў белае або крэмавае адценьне[4]. Дрэўнавушкі часта расьлі скапленьнем да 30 грыбоў. Шэры або шэравата-карычневы капялюшык (шапка) грыба меў прамер ад 5 да 20 см і быў аксаміцістым навобмацак[6].
Беларусь
рэдагавацьНайбольшае пашырэньне мелі 2 з 6 відаў дрэўнавушак, якія расьлі ў Беларусі.
- Вустрыцавае дрэўнавушка (дрэўнае вушка). Расло скапленьнямі на пнях і ствалах лісьцевых дрэваў. Пладаносіла ў ліпені—верасьні. Гладкая і цукатая або шырокакалейкападобная шапка мела прамер 3—17 см і цёмна-бурае адценьне, потым попельна-шэрае і жаўтаватае, амаль белае. Зыходзячыя і частыя пласьцінкі зь перамычкамі мелі белае адценьне і жаўцелі. Бакавая і цыліндрычная ножка была суцэльнай і белай або бураватай, а таксама зьлёгку валасістай каля асновы. Мела прыемны грыбны смак і пах. Лёгка разводзіцца. Спажыважалася ў сьвежым, марынаваным і салёным выглядзе[4], а таксама пасьля адварваньня[7]. Было малавядомым ядомым грыбам[8].
- Восеньскае дрэўнавушка. Зрэдку траплялася ва ўсіх абласьцях Беларусі. Расло асобнікамі і скапленьнямі на асіне, таполі і вярбе. Пладаносіла ў верасьні—кастрычніку. Бакавая і сухая шапка была гладкай і вуха- або языкападобнай, мела прамер 5—8 см і шаравата-бурае адценьне, часта з мучністым налётам. У маладых грыбоў было больш цёмнае адценьне шапкі. Разгалінаваныя і белаватыя пласьцінкі зь няроўным краем паступова станавіліся брудна-шаравата-бурымі. Кароткая і апушчаная ножка мела жаўтавата-бураватае адценьне або часам адсутнічала. Было малавядомым ядомым грыбам. Спажывалася сьвежым[4].
У харчаваньні
рэдагавацьПорцыя дрэўнавушак на 150 грамаў зьмяшчала 5 грамаў бялку і 37% дзённай нормы ніяцыну (вітамін Б3), 30% — рыбафлявіну (вітамін Б2) і 19% — пантатэнавай кісьлі (вітамін Б5), 12% — тыяміну (вітамін Б1) і 10% — фоліевай кісьлі (вітамін Б11), 18% — фосфару, калю і медзі, 11% — жалеза і 8% — цынку[9]. Дрэўнавужкі ўжывалі ў вараным, печаным і тушаным выглядзе, а таксама былі прыдатныя для саленьня. Для выдаленьня хітыну, які не засвойваецца чалавечым арганізмам, іх дробна наразалі і гатавалі абавязкова пры высокай тэмпэратуры. Таксама дрэўнавушкі валодалі бактэрыцыднымі ўласьцівасьцямі і спрыялі выдаленьню радыёактыўных рэчываў з арганізма. Праз калянасьць шчыльную ножку грыба не ўжывалі[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Галіна Сяржаніна. Агарыкальныя грыбы // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 76. — 392 с.
- ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Беларускія назвы грыбоў // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 359. — 392 с.
- ^ а б Беларускія грыбы называйма па-беларуску (тэст, пытаньне 8 з 10, дрэўнавушка) // Беларуская служба Радыё «Свабода», 11 чэрвеня 2022 г. Праверана 24 верасьня 2022 г.
- ^ а б в г Вольга Гапіенка. Вешанка // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 1. Ааліты — Гасьцінец. — С. 450. — 575 с. — 10 000 ас.
- ^ Галіна Сяржаніна. Тлумачэньні навуковых родавых найменьняў // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік / адказн. В.М. Радзевіч. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 54. — 392 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6081-34-3
- ^ а б Юлія Ваўчок. Што шукаць у лесе // Партал «Слушна», 21 верасьня 2022 г. Праверана 24 верасьня 2022 г.
- ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў на Беларусі // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 163. — 392 с.
- ^ Галіна Сяржаніна. Малавядомыя і ўмоўна страўныя грыбы // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 320. — 392 с.
- ^ Валерыя Красоўская. Грыбы: дыетычныя, лячэбныя, радыеактыўныя // Беларуская служба Радыё «Свабода», 24 кастрычніка 2015 г. Праверана 24 верасьня 2022 г.