Воўчы грыб (па-лацінску: Clitocybe diatreta) — неядомы грыб.

Воўчы грыб
Клясыфікацыя
ЦарстваГрыбы
ТыпБазыдыёміцэты (Basidiomycota)
АтрадАгарыкальныя (Agaricales)
СямействаРадоўкавыя (Tricholomataceae)
РодЛейкавіца (Clitocybe)
Бінамінальная намэнклятура
Clitocybe diatreta Kumm.

Апісаньне

рэдагаваць

Мае шапачку 2—4 см дыямэтрам, плоскую, уцінутую ля цэнтру, з загорнутымі ўніз краямі, гладкую, ледзь чырвоную. Мякаць грыба трохі сьвятлейшая за шапачку. Ножка воўчага грыбу 3—4×0,3—0,5 см чырвона-карычневая зь белымі валокнамі. Пладаносіць у жніўні-верасьні.

Дзе расьце

рэдагаваць

Расьце ў хваёвых лясох, у Беларусі сустракаецца ня часта. Знойдзены ў Лепельскім раёне. Пашыраны ў Эўразіі (краіны Заходняй Эўропы, Балтыі, Беларусь, эўрапейская частка Расеі, Закаўказьзе, Усх. Сыбір, Далёкі Ўсход) і Афрыцы (паўн.). Геаграфічны элемэнт барэяльны. Тып арэалу эўразійска-афрыканскі[1]

  1. ^ Сяржаніна Г. Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкалььныя, Русулальныя.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 116. — 1700 ас. — ISBN 5-343-01476-3