Асавік
Асавік[4] — шапкавы базыдыяльны грыб з роду гаёвік (лекцын).
Асавік | |
2006 год | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Поўнаядравыя |
Царства | Грыбы |
Падцарства | Найвышэйшыя грыбы |
Аддзел | Базыдыяльныя грыбы |
Атрад | Балетавыя (Баравіковыя)[1] |
Сямейства | Глызьнікавыя[2] |
Род | Гаёвік[3] |
Бінамінальная намэнклятура | |
Leccinum aurantiacum П'ер Бюяр | |
Меў пашырэньне ў Эўразіі. Рос адзіночна і скапленьнямі ў лісьцевых, пераважна асінавых, і мяшаных лясах. Пладаносіў у ліпені—верасьні. Быў ядомым грыбам. Іншыя назвы: чырвонагаловік, падасінавік і красьнюк[5]. У Беларусі сустракалася 5 формаў (падвідаў) асавіка, афарбоўка шапкі якіх залежала ад месца росту. Найбольшае пашырэньне мелі баравы, дуброўны і чырвона-буры асавікі. Найчасьцей расьлі ў лесе з асінай і бярозай, радзей з дубам, елкай і хвояй[6].
Выгляд
рэдагавацьЦёмначырвоная і пукатая шапка асавіка мела прамер 5—20 см і была сухой, аксаміцістай і матавай. Гладкая або крыху лямцавая шапка спачатку была каўпакапабодная з прыціснутым да ножкі краем, а потым станавілася паўшарападобнай. У жоўта-бурага асавіка шапка была сьветлай, а лускавінкі на ножцы — чорна-бурымі. Шапка дуброўнага асавіка была цагельна-бурай, а лускавінкі — пурпурова-бурымі. Тоўстая і шчыльная мякаць асавіка з прыемным смакам і бяз паху мела белы колер, а на зломе чырванела і зелянела. Пазьней мякаць чарнела. Гімэнафор быў вольным. Доўгія і вузкія трубачкі мелі белае або шаравата-бураватае адценьне і былі выемчатыя і ўціснутыя каля ножкі. Цыліндрычная і бела-шараватая ножка была пакрытая лускавінкамі, якія потым цямнеюць, і зрэдку патоўшчанай каля асновы. Споравы парашок меў бурае адценьне. Гладкія і верацёнападобныя споры былі вохрыста-бураватыя[5].
У харчаваньні
рэдагавацьАсавік зьмяшчае больш бялку за мяса. Булён з сушаных асавікоў шматкроць сытнейшы за мясны. Для павелічэньня засваяльнасьці іх таксама вараць, марынуюць і смажаць. Пры сушцы асавік чарнее, а пры марынаваньні — робіцца шаравата-бурым. Грыб зьмяшчае параўнальнальную са збожжам колькасьць вітамінаў Б, а таксама ўтрымлівае каль, жалеза і фосфар[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Галіна Сяржаніна. Балетальныя грыбы // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 70—71. — 392 с.
- ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў на Беларусі // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік / адказн. В.М. Радзевіч. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 148—150. — 392 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6081-34-3
- ^ Галіна Сяржаніна. Тлумачэньні навуковых родавых найменьняў // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 54. — 392 с.
- ^ Беларускія грыбы называйма па-беларуску (тэст, пытаньне 1 з 10: Грыб асавíк па-расейску называецца) // Беларуская служба Радыё «Свабода», 11 чэрвеня 2022 г. Праверана 12 кастрычніка 2022 г.
- ^ а б Вольга Гапіенка. Падасінавік // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1985. — Т. 4. Недалька — Стаўраліт. — С. 58. — 599 с. — 10 000 ас.
- ^ Падасінавік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 11. — С. 485—486. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
- ^ Юлія Ваўчок. Што шукаць у лесе // Партал «Слушна», 21 верасьня 2022 г. Праверана 17 кастрычніка 2022 г.
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |