Каро́ўка (па-лацінску: Lactarius piperatus) — від грыба.

Мае капялюш 7—20 см[1], выпуклы ў маладых грыбоў, варонкападобны ў саспелых, сухі, белы. Мякаць спачатку белая, потым слаба-жоўтая. Сок белы, вельмі насычаны. Ножка 3—7 × 2—3 см, цыліндрычная, шчыльная, белая, гладкая.

Ядомы, калі засаліць.

У Беларусі расьце паўсюль.

Кароўка прыгнечвае ўзбуджальніка сухотаў. У народнай мэдыцыне гэты грыб, трохі падсмажаны, рэкамэндуецца таксама ўжываць пры хваробах нырак.

  1. ^ Сяржаніна Г. Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкалььныя, Русулальныя.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 471. — 1700 ас. — ISBN 5-343-01476-3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кароўкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў