Аба́бак[2] — шапкавы базыдыяльны грыб з роду гаёвік (лекцын).

Абабак
Ляднік (2006 год)
Клясыфікацыя
НадцарстваПоўнаядравыя
ЦарстваГрыбы
ПадцарстваНайвышэйшыя грыбы
АддзелБазыдыяльныя грыбы
АтрадБалетавыя (Баравіковыя)
СямействаГлызьнікавыя[1]
РодГаёвік
Бінамінальная намэнклятура
Leccinum scabrum

Меў пашырэньне ў Аўстраліі і Паўночнай Амэрыцы, Паўночнай Афрыцы і Эўразіі. На 1985 год у Беларусі сустракаліся 4 віды абабкаў: звычайны (бабка, ляднік)[1], балотны (белы)[3] з брудна-белай шапкай, ружавеючы (мяккі або бабка-кіслуха) зь сьветла-бураватай або жоўта-бурай шапкай і ружавеючай на зломе макацьцю, чорны з чорна-бурай, умбравай шапкай. Рос найчасьцей пад бярозамі. Пладаносіў у чэрвені—верасьні. Быў ядомым грыбам. Іншыя назвы: бабка і падбярэзьнік, падбярозавік і чорнагаловік[4].

Паўшарападобная і гладкая шапка абабка мела прамер 2,5—10 см і была сухой і матавай ад сьветла-шэрага да цёмна-бурага, амаль чорнага колеру. Мякасьць мела белы колер. Белавата-шараваты і амаль вольны або выемчаты гімэнафор складаўся з доўгіх трубачак. Пазьней гімэнафор з дробнымі круглаватымі порамі набываў набываў буравата-шэрае адценьне. Тонкая і цыліндрычная або крыху патоўшчаная ўнізе ножка была белаватай з шараватымі або бура-чорнымі лускавінкамі. Споравы парашок быў вохрыста-карычняватым. Гладкія споры былі верацёнападобнымі[4].

У харчаваньні

рэдагаваць

Абабак складаецца на 35% зь бялку і на 25% з абалоніны. Ён зьмяшчае вітаміны Б1 і Б2, Ц, Д і Е. Таксама абабак зьмяшчае амаль столькі ж вітаміну ПП, як дрожджы і печань. Абабкі лёгка ўсмоктваюцца ў кішачнік без патрэбы ва ўплыве стрававальнага соку. Сярод іншага, яны ўтрымліваюць незаменныя амінакісьлі: аргінін і глютамін, лейцын і тыразін. Урэшце, абабкі выдатна падыходзяць для нарыхтоўкі на зіму і моцна цямнеюць пры цеплавой апрацоўцы[5].

  1. ^ а б Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў на Беларусі // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік / адказн. В.М. Радзевіч. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 144. — 392 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6081-34-3
  2. ^ Беларускія грыбы называйма па-беларуску (тэст, пытаньне 2 з 10: Грыб абáбак па-расейску называецца) // Беларуская служба Радыё «Свабода», 11 чэрвеня 2022 г. Праверана 12 кастрычніка 2022 г.
  3. ^ Падбярозавік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 487488. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
  4. ^ а б Падбярозавік // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1985. — Т. 4. Недалька — Стаўраліт. — С. 59. — 599 с. — 10 000 ас.
  5. ^ Юлія Ваўчок. Што шукаць у лесе // Партал «Слушна», 21 верасьня 2022 г. Праверана 13 кастрычніка 2022 г.