Масьляк[2]род шапкавых базыдыяльных грыбоў з парадку балетавых[3].

Масьляк
Тры казлы ў траве (2005 год)
Клясыфікацыя
НадцарстваПоўнаядравыя
ЦарстваГрыбы
ПадцарстваНайвышэйшыя грыбы
ГрупаБазыдыяльныя грыбы
КлясаПечурыцападобныя
АтрадБалетавыя
СямействаГлызьнікавыя[1]
Бінамінальная намэнклятура
Suillus Suillus

Рос пераважна ў хваёвых лясах. Утвараў грыбакорань. Быў ядомым грыбам[4]. Меў пашырэньне ў Амэрыцы, Аўстраліі і Эўразіі. Пладовыя целы ўзьнікалі з траўня па кастрычнік. Налічвалася каля 50 відаў, зь іх 5 сустракалася ў Беларусі: балотны і казелька (зярністы або летні), лістоўнічны і казёл (позьні), а таксама шэры масьляк[5]. Атрымаў назву масьляк ад алеіста-бліскучай ліпкай паверхні шапкі[6]. Найчасьцей расьлі скапленьнямі ў маладых ельніках і хвойніках, а таксама на імхах], пясчаных пагорках і нават адкрытых лугах[7].

Гладкая і ліпа-сьлізкая шапка масьляка мела скурка, якая лёгка здымалася. Большасьць відаў мела прыватнае пакрывала. Тоўстая мякаць валодала прыемным пахам і смакам. Прырослы і трубчасты гумэнафор меў вуглавата-акруглыя поры. Цыліндрычная ножка часта мела кальцо. Гладкія і сьветныя споры былі эліпса-верацёнападобнымі і жаўтавата-бураватымі[4].

Беларусь

рэдагаваць

На 1984 год к Беларусі мелі пашырэньне 5 відаў масьлякоў: казёл і казелька, лістоўнічны і шэры, а таксама балотны.

  • Казёл[1] (звычайны або позьні масьляк). Пладаносіў у жніўні—кастрычніку. Цёмна-карычневая і пукатая або шырокаканічная шапка з апушчанымі ўніз краямі мела прамер 3—10 см і пазьней сьвятлела. Меў плевачнае прыватнае пакрывала. Белая або жаўтаватая мякаць была ледзь кіславатая. Вузенькія і лімонна- або залаціста-жоўтыя трубачкі лёгка аддзяляліся ад мякаці і набывалі аліўкавае адценьне. Ножка грыба была зь белым або брудна-фіялетавым кольцам, вышэй за які мела белы колер, а ніжэй — буры. Споры былі жаўтавата-бураватымі.
 
Казелькі (2004 год)
  • Казелька[8] (зярністы, зярнявы або летні масьляк). Пладаносіў у чэрвені—ліпені, іншы раз і ў траўні. Акругла-пукатая і жоўта-бурая шапка мела прамер 3—10 см і станавілася пазьней плоскай і вохрыста-карычневай. Мякаць была белай. Кароткія трубачкі мелі сьветла-жоўтае адценьне. Жаўтавата-белая ножка мела ўверсе дробныя вадзяністыя кроплі зь зярністай паверхняй. Споры былі сьветла-жаўтаватыя.
 
Лістоўнічныя масьлякі (2006 год)
  • Лістоўнічны масьляк. Трапляўся толькі ў пасадках лістоўніцы. Пладаносіў у ліпені—верасьні. Падушкападобна-пукатая і тупаконусападобная шапка мела прамер 4—11 см мела жоўта-аранжавае або жоўта-вохрыста-бураватае адценьне і пазьней станавілася пляскатай. Белая або жаўтаватая мякаць была ў ножцы жоўтай, а на разрэзе слаба бурэла. Жоўтыя трубачкі з узростам станавіліся аліўкава-бурымі. Залаціста-жоўтая або зьлёгку бураватая ножка мела белае або жаўтаватае мяккапавіслае кольца, якое хутка зьнікала. Споры мелі жаўтавата-бураватае адценьне.
 
Шэрыя масьлякі (2007 год)
  • Шэры масьляк. Сустракаўся ў пасадках лістоўніцы і пладаносіў у чэрвені—лістападзе. Брудна-белая і шараватая шапка з горбікам і жаўтаватым або аліўкавым адценьнем мела прамер 4—8 см і рэшткі прыватнага пакрывала на краі. Белаватая і вадзяністая мякаць была ў ножцы жаўтаватай і зьлёгку сінела на разрэзе над трубачкай. Попельна-шэрыя або шаравата-карычневыя трубачкі іншы раз спускаліся на ножку. Жаўтавата-шараватая ножка мела лямцаватае белаватае кольца, якое хутка зьнікала. Споры былі жаўтаватыя.
 
Балотныя масьлякі (2013 год)
  • Балотны масьляк. Пладаносіў у ліпені—жніўні. Пукатая і шараватая шапка мела прамер 2—7 см і пазьней станавілася пляскатай. Брудна-жоўтыя трубачкі спускаліся на ножку. Жаўтаватая ножка з брудна-жоўтым сьлізістым жалацінападобным слоем. Слоем былі сьветла-жаўтавата-бураватыя[4].
 
Рашэтнікі (2005 год)

На 2005 год таксама згадваўся рашэтнік (бычыны масьляк), які пладаносіў у ліпені—верасьні[9].

У харчаваньні

рэдагаваць

Перад гатаваньнем з капялюшыкаў (шапак) масьлякоў здымалі плёнку, бо тая надае горкі смак і робіцца цьвёрдай. Масьлякі замочвалі 30 хвілінаў у вадзе, некалькі разоў прамывалі ў падсоленай вадзе і адварвалі. Затым іх марынавалі, смажылі, салілі і замарожвалі на зіму. Масьлякі мелі ў сваім складзе жалеза і вітаміны Б1, Б2, Б6, Б9 і Ц[7].

  1. ^ а б Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў на Беларусі // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 186. — 392 с.
  2. ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Беларускія назвы грыбоў // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 363. — 392 с.
  3. ^ Галіна Сяржаніна. Балетальныя грыбы // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 67. — 392 с.
  4. ^ а б в Б.М. Прусакова. Масьлякі // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1984. — Т. 3. Катэнарыя — Недайка. — С. 311. — 488 с. — 10 000 ас.
  5. ^ С.С. Колас. Масьлякі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 10: Малайзія — Мугараджы. — С. 189190. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
  6. ^ Галіна Сяржаніна. Тлумачэньні навуковых родавых найменьняў // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік / адказн. В.М. Радзевіч. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 56. — 392 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6081-34-3
  7. ^ а б Юлія Ваўчок. Што шукаць у лесе // Партал «Слушна», 21 верасьня 2022 г. Праверана 4 кастрычніка 2022 г.
  8. ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў на Беларусі // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 188. — 392 с.
  9. ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў на Беларусі // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 185. — 392 с.