Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сасноўскі.

Ю́зэф Сасно́ўскі (? — 31 сьнежня 1783) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар польны літоўскі (1764—1771), ваявода смаленскі (1771—1775), гетман польны літоўскі (1775—1780), ваявода полацкі (з 1781).

Юзэф Сасноўскі
Юзэф Сасноўскі
Юзэф Сасноўскі

Герб «Наленч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1710[1][2]
Памёр 31 сьнежня 1783
Род Сасноўскія
Бацькі Марцін Сасноўскі[d]
Тэафіла з Крушынскіх[d]
Дзеці Людвіка з Сасноўскіх[d] і Кацярына з Сасноўскіх[d]
Дзейнасьць дыплямат
Рэгаліі
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава

Кавалер ордэнаў Белага Арла (1762) і Сьвятога Станіслава (1765).

Біяграфія

рэдагаваць
 
Людвіка Сасноўская

Прадстаўнік шляхецкага роду Сасноўскіх гербу «Наленч», сын Марціна і Тэафіліі з Крушынскіх.

Зьвязаў сваю кар’еру з партыяй Чартарыйскіх, дзякуючы падтрымкі якіх сьпярша абіраўся паслом на сойм ад Холмскага ваяводзтва[3], пазьней — маршалкам элекцыйнага сойму.

Ажаніўся з Тэкляй Дэспат-Зяновіч, зь якой меў дачок Кацярыну і Людвіку. Атрымаў вядомасьць тым, што адмовіўся даць згоду на шлюб сваёй дачкі з Тадэвушам Касьцюшкам (палічыў ягоны род занадта бедным).