Станіслаў Эрнэст Дэнгаф
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф (каля 1673, Касьцежына Паморскага ваяводзтва — 16 верасьня 1744, Гданьск) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Лоўчы вялікі літоўскі (з 1697), гетман польны літоўскі (з 1709), мечнік вялікі каронны (1704—1721), ваявода полацкі (з 1723)[1].
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф | |
Герб «Дзік» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1673 |
Памёр | 2 жніўня 1728
|
Пахаваны | |
Род | Дэнгафы |
Бацькі | Уладзіслаў Дэнгаф[d] Канстанцыя са Слушкаў[d] |
Дзеці | Канстанцыя з Дэнгафаў[d] |
Дзейнасьць | дыплямат |
Меў маёнткі ў Сандамірскім ваяводзтве, палацы ў Гданьску і Варшаве, трымаў шматлікія староствы, у тым ліку Мазырскае.
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў гербу ўласнага «Дзік», сын Уладзіслава і Канстанцыі з Слушкаў. Навучаўся ў піярскім калегіюме ў Варшаве, падарожнічаў па Нямеччыне і Францыі.
Удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Аўгуста Моцнага (1697), спрыяў яму ў барацьбе са Станіславам Ляшчынскім. У 1702—1717 маршалак Сандамірскай канфэдэрацыі, якая падтрымлівала Аўгуста Моцнага. Браў удзел у бітвах са швэдамі пад Варшавай (31 ліпеня 1705) і з прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага пад Калішам (29 кастрычніка 1706). Захаваў вернасьць Аўгусту Моцнаму па ягоным адрачэньні ад стальца і выезду з краіны.
Па вяртаньні Аўгуста Моцнага атрымаў прызначэньне на пасаду гетмана польнага літоўскага. Недастатковая, на думку С. Э. Дэнгафа, ацэнка ягоных заслугаў прывяла да пагаршэньня адносінаў з каралём і вялікім князем, але ён працягваў служыць Аўгусту Моцнаму, уціскаў прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Па скасаваньні ў 1717 Сандамірскай канфэдэрацыі страціў уплывовае становішча ў краіне. Незадаволены палітыкай Аўгуста Моцнага, скіраванай на зьмяншэньне войска Вялікага Княства Літоўскага, перайшоў на бок сваіх былых супраціўнікаў. У апазыцыі каралю і вялікаму князю да 1721, каб супрацьдзейнічаць яму, дапамагаў зрываць соймы[1].
У першым шлюбе зь Янай Дэнгаф, меў дачку Канстанцыю, другі шлюб з Марыяй Соф’яй Сяняўскай быў бязьдзетным.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Валерый Пазднякоў. Дэнгафы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 614.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСтаніслаў Эрнэст Дэнгаф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў