Гарадзец (Гомельская вобласьць)

Гарадзе́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ржаўцы. Цэнтар сельсавету Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 793 чалавекі. Знаходзіцца 28 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Рагачова (лінія Магілёў — Жлобін); на аўтамабільная дарозе Хімы — Гадзілавічы.

Гарадзец
лац. Haradziec
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рагачоўскі
Сельсавет: Гарадзецкі
Насельніцтва: 793 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Паштовы індэкс: 247276
СААТА: 3247812031
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′19.096″ пн. ш. 30°20′54.031″ у. д. / 52.97197111° пн. ш. 30.34834194° у. д. / 52.97197111; 30.34834194Каардынаты: 52°58′19.096″ пн. ш. 30°20′54.031″ у. д. / 52.97197111° пн. ш. 30.34834194° у. д. / 52.97197111; 30.34834194
Гарадзец на мапе Беларусі ±
Гарадзец
Гарадзец
Гарадзец
Гарадзец
Гарадзец
Гарадзец

Гарадзец — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню Гарадзец упамінаецца ў XVIII стагодзьдзі як вёска Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.

У 1760 годзе тут збудавалі драўляную царкву, а ў 1838 годзе — драўляную званіцу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Гарадзец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рагачоўскім павеце[2] Магілёўскай губэрні. У Вайну 1812 году каля мястэчка адбыліся сутычкі паміж францускімі і расейскімі войскамі. На 1816 год тут было 24 двары, на 1838 год — 106 двароў. Гарадзец знаходзіўся ў валоданьні Зянковічаў. У 1858 годзе мястэчкам валодалі Акінчыцы, у 1860 годзе — Багдановічы, Драбышэўскія і Акінчыцы, пазьней Дашкевічы, Судзілоўскія.

На 1884 год у Гарадцы было 66 двароў, драўляная Прачысьценская царква, юдэйскі малітоўны дом, школа, 18 крамаў, хлебазапасны магазын. Паводле вынікаў перапісу 1897 год — 183 двары, 2 ветракі, 2 крупарушкі, пошта, вінная крама, штогод 9 траўня і 15 жніўня праводзіліся кірмашы.

У сьнежні 1917 году Гарадзец заняў корпус Ю. Доўбар-Мусьніцкага, пазьней бальшавікі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзец абвяшчазся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 23 сьнежня 1920 году запрацавала тутэйшая электрастанцыя. З 1920 году дзейнічаў вэтэрынарны пункт. У 1924 годзе Гарадзец вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. У 1929 годзе ў вёсцы працавалі нафтавы млын, торфаздабыўная арцель, кузьня, кравецкая і шавецкая майстэрні.

На 1940 год у Гарадцы было 379 двароў, на 1970 год — 331, на 1993 год — 502, на 1996 год — 471, на 2004 год — 384. У 2000-я гады Гарадзец атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 524 чал.; 1880 год — 820 чал., зь іх 615 праваслаўных і 205 юдэяў[3]; 1884 год — 484 чал.; 1897 год — 1306 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 1319 чал.; 1959 год — 1149 чал.; 1970 год — 1046 чал.; 1993 год — 1194 чал.[4]; 1996 год — 1145 чал.[5]; 1999 год — 1087 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1056 чал.[6]; 2010 год — 793 чал.

Інфраструктура рэдагаваць

У Гарадцы працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова рэдагаваць

Плян Гарадцу складаецца зь дзьвюх падзеленых ракой частак: паўночнай (да 2 простых, паралельных вуліцаў мэрыдыянальнай арыентацыі з усходу далучаецца кароткая; усе 3 вуліцы на поўдні злучаюцца простай шыротной вуліцай, на поўдзень ад якой разьмяшчаецца кароткая вуліца) і паўднёвай (да амаль простай мэрыдыянальнай вуліцы далучаюцца на поўначы простая вуліца з шыратнай арыентацыяй, з усходу — 2 кароткія і з захаду — 3 амаль мэрыдыянальнай арыентацыі і злучаныя паміж сабой завулкамі кароткія вуліцы). Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Інфраструктура рэдагаваць

Дзейнічае Гарадзецкі краязнаўчы музэй (у будынку школы).

Славутасьці рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 264.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 151.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 578.
  4. ^ ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 471.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 39.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура рэдагаваць