Ржаўка (рака)

рака ў Беларусі

Ржаўка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 43 км. Плошча вадазбору 396 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Рака
Ржаўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Рыскова
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 43 км

Асноўны прыток — рака Ржача (левы). На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Гарадзец.

Пачынаецца за 2,5 км на поўнач ад вёскі Рыскова Рагачоўскага раёну, упадае ў Дняпро за 2 км на ўсход ад места Жлобіна. Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны. Даліна ракі на большай частцы трапэцападобная шырынёй 1—2 км, у нізоўі невыразная, зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Схілы мерна стромкія і стромкія, вышынёй 10—15 мэтраў, разараныя, зрэдку аблесеныя. Рэчышча ад вытоку на працягу 35 км каналізаванае[1].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 374.

Літаратура

рэдагаваць