Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт

(Перанакіравана з «ГДТУ»)

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт імя Паўла Сухога (ГДТУ, Унівэрсытэт Сухога) — вышэйшая навучальная ўстанова Гомелю, заснаваная ў кастрычніку 1968 году ў якасьці агульнатэхнічнага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытуту (Менск). З 1994 г. мае асьпірантуру. З 27 чэрвеня 1995 г. носіць імя авіяканструктара Паўла Сухога[1]. На 2015 г. бібліятэка налічвала 535 тыс. асобнікаў літаратуры. ВНУ мела 3 навучальныя корпусы і 3 студэнцкія інтэрнаты, лябараторны корпус цяжкага абсталяваньня[2].

Гомельскі тэхнічны ўнівэрсытэт
Гомельскі політэхнічны інстытут, Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута
Галоўны корпус (жнівень 2009 г.)
Галоўны корпус (жнівень 2009 г.)
Заснаваны 1 кастрычніка 1968 (56 гадоў таму)
Тып Урадавы
Рэктар Артур Пуцята
Факультэтаў 7
Колькасьць пэрсаналу 400 выкладнікаў (2015)
Колькасьць студэнтаў 10 тыс. (2015)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 52°24′22″ пн. ш. 30°56′19″ у. д. / 52.40611° пн. ш. 30.93861° у. д. / 52.40611; 30.93861Каардынаты: 52°24′22″ пн. ш. 30°56′19″ у. д. / 52.40611° пн. ш. 30.93861° у. д. / 52.40611; 30.93861
Горад Гомель
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Былыя назвы Гомельскі філіял БПІ (да 1981 г.), Гомельскі політэхнічны інстытут (да 1 ліпеня 1998 г.)
Адрас пр-т Кастрычніка, 48
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт gstu.by
Гомельскі тэхнічны ўнівэрсытэт на мапе Беларусі
Гомельскі тэхнічны ўнівэрсытэт
Гомельскі тэхнічны ўнівэрсытэт
Гомельскі тэхнічны ўнівэрсытэт

Факультэты

рэдагаваць

На 2015 г. унівэрсытэт меў 7 факультэтаў, у тым ліку даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі і завочны, 30 катэдраў. Дзённае і завочнае навучаньне адмыслоўцаў ажыцьцяўлялася па 21 спэцыяльнасьці, у тым ліку магістраў і кандыдатаў навук.

  • Аўтаматызаваных і інфармацыйных сыстэмаў. Утвораны 7 красавіка 1999 году. Знаходзіцца ў галоўным корпусе (вул. Кастрычніка, д. 48). Рыхтуе інжынэраў, праграмістаў, сыстэмных адміністратараў, радыёэлектрыкаў і электрыкаў. Меў 5 катэдраў: 1) аўтаматызаванага электрапрываду, 2) вышэйшай матэматыкі, 3) інфарматыкі, 4) інфармацыйных тэхналёгіяў, 5) прамысловай электронікі.
  • Гуманітарна-эканамічны. Заснаваны 25 ліпеня 1997 году. Месьціцца на вул. Барыкіна, д. 269. Выпускае маркетолягаў, мэнэджараў і эканамістаў. Мае 8 катэдраў: 1) гаспадарчага права, 2) кіраваньня ў галінах, 3) маркетынгу, 4) мэнэджмэнту, 5) паліталёгіі і гісторыі, 6) філязофіі і сацыялёгіі, 7) эканамічнай тэорыі, 8) эканомікі.
  • Машынабудаўнічы. Створаны ў студзені 1973 году. Месьціцца ў галоўным корпусе (вул. Кастрычніка, д. 48). Рыхтуе машынабудаўнікоў, нафтаздабыўнікоў і тэхнолягаў. Улучае 7 катэдраў: 1) гідрапнэўмааўтаматыкі, 2) дэталяў машынаў, 3) інжынэрнай графікі, 4) мэталарэжучых станкоў і інструмэнтаў, 5) нафтарадовішчаў і нафтатранспарту, 6) тэхналёгіі машынабудаваньня, 7) тэхнічнай мэханікі.
  • Мэханіка-тэхналягічны. Заснаваны ў 1980 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Рыхтуе мэталюргаў і тэхнолягаў. Улучае 4 катэдры: 1) апрацоўкі матэрыялаў ціскам; 2) матэрыялазнаўства ў машынабудаваньні; 3) мэталюргіі і ліцейнай вытворчасьці, 4) сельскагаспарадчых машынаў.
  • Энэргетычны. Заснаваны 1 студзеня 1973 году. Месьціцца ў корпусе № 2. Выпускае электратэхнікаў і энэргетыкаў. Мае 5 катэдраў: 1) беларускай і замежных моваў, 2) прамысловай цеплаэнэргетыкі і экалёгіі, 3) тэарэтычных асноваў электратэхнікі, 4) фізыкі, 5) электразабесьпячэньня.

Студэнцкае жыцьцё

рэдагаваць

На 2011 г. у ВНУ дзейнічала ініцыятыўная група «GoМель», што садзейнічала разьмяшчэньню ў Гомелі рэклямных шчытоў «Беларуская мова ўнікальная»[4].

  1. ^ Гомельскі політэхнічны інстытут // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 348. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  2. ^ Гісторыя ўнівэрсытэта // Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт, 2015 г. Праверана 9 кастрычніка 2015 г.
  3. ^ Марыя Дадалка. Аляксандар Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні // Газэта «Зьвязда», 11 сакавіка 2021 г. Праверана 11 сакавіка 2021 г.
  4. ^ Ірына Асташкевіч. Спатоленьне моўнай прагі // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2011. — № 207 (27071). — С. 3. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць