Віталь Дрожжа
Віта́ль Алякса́ндравіч Дро́жжа (нар. 1978, Карэлічы, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь.
Віталь Дрожжа | |
5-ы міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
5 красавіка 2018 — 3 траўня 2022 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас |
Папярэднік: | Міхаіл Амельяновіч |
Кіраўнік Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» | |
2013 — 5 красавіка 2018 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 чэрвеня 1978 (46 гадоў) Карэлічы, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Сужэнец: | жонка Алена |
Дзеці: | дачка Аляксандра, сын Кірыл |
Бацька: | Аляксандар Дрожжа |
Маці: | Ала Дрожжа |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт (2000), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2011) |
5-ы міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (з 5 красавіка 2018 году).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт. Пачаў працаваць работнікам Лагойскай лясной гаспадаркі (Менская вобласьць). У 2000—2001 гадах служыў у органах унутраных справаў. У 2001—2006 гадах — лясьнічы Чырвона-Швабскага лясьніцтва Лагойскага лясгасу. У 2006—2008 гадах — галоўны інспэктар аддзелу кантрольна-рэвізійнай працы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. З 2008 па 2013 год кіраваў Бабруйскім лясгасам (Магілёўская вобласьць). у 2011 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. З 2013 году да 5 красавіка 2018 году займаў пасаду кіраўніка Нацыянальны парку «Браслаўскія азёры»[1].
Міністар лясной гаспадаркі
рэдагаваць5 красавіка 2018 году прызначаны 5-м міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. 11 красавіка 2018 году беларускі міністар Віталь Дрожжа і кіраўнік прадстаўніцтва Сусьветнага банку ў Беларусі Алекс Крэмэр падпісалі Пагадненьне аб вылучэньні дадатковай пазыкі 12 млн эўра на будаўніцтва лесанасеннай гаспадаркі для вырошчваньня сеянцаў з закрытым карэньнем і закупку пасадачнага абсталяваньня для больш як 90 лясных гаспадарак Беларусі[2]. 17 красавіка ў этэры тэлеканала «АНТ» міністар Віталь Дрожжа паведаміў пра пачатак распрацоўкі электроннага ўліку драўніны[3]. 26 кастрычніка 2018 году міністар Дрожжа адчыніў у Глыбоцкім раёне (Віцебская вобласьць) 2-ю ў Беларусі цяплічную гаспадарку для вырошчваньня 2,4 млн сеянцаў эўрапейскай елкі штогод. Абслугоўваньне гаспадаркі вымагала 10 супрацоўнікаў. Магутнасьці ставала для патрэбаў лясных гаспадарак Віцебскай вобласьці. Сеянцы былі з палепшанымі генэтычнымі ўласьцівасьцямі[4].
На 28 лістапада 2018 году Адзіную дзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сыстэму (АДАІС) ўліку драўніны і гандлю ёй увялі на 3 лясных гаспадарках — Гарадзенскай, Дарагічынскай (Берасьцейская вобласьць) і Вузьдзенскай (Менская вобласьць). Першасную пастаноўку на ўлік ажыцьцяўлялі на прамежкавым лесапрамысловым складзе, дзе пазначалі штабелі створаных вырабаў па гатунках[5].
Арышт і суд
рэдагавацьВіталя Дрожжу затрымалі 16 красавіка 2022-га. 5 траўня 2022 году ён быў вызвалены ад пасады Міністра лясной гаспадаркі ў сувязі з учыненьнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе[6].
Дрожжу абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 430 (атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры) у тым, што ён не пазьней за 30 чэрвеня 2020 года дамовіўся з заснавальнікам і дырэктарам кампаніі зь Нямеччыны аб атрыманьні грошай за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю. Размова ідзе аб набыцьці ў інвэстара сушыльных комплексаў, поўнай і своечасовай аплаце за іх. Суму хабарадаўца вызначыў самастойна, а Дрожжа пагадзіўся.
12 студзеня 2023 году Дрожжу асудзіліна 7,5 год калёніі строга рэжыму, але 1 год скасавалі па амністыі. На судзе Дрожжа прызнаў віну ў атрыманьні 30 тысяч даляраў хабару[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Уладзімер Мацьвееў. Віталь Дрожжа прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 красавіка 2018 г. Архіўная копія ад 5 красавіка 2018 г. Праверана 26 сьнежня 2018 г.
- ^ СБ і Мінлясгас падпісалі пагадненьне аб выдзяленьні дадатковых сродкаў на разьвіццё ляснога сэктару Беларусі // БелТА, 11 красавіка 2018 г. Архіўная копія ад 11 красавіка 2018 г. Праверана 26 сьнежня 2018 г.
- ^ Лясная гаспадарка Беларусі гатова поўнасьцю забясьпечыць магутнасьці дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў // БелТА, 18 красавіка 2018 г. Праверана 26 сьнежня 2018 г.
- ^ Вераніка Коласава. Утульны дом для елачкі // Зьвязда : газэта. — 27 кастрычніка 2018. — № 208 (28824). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Віталь Дрожжа: Электронную сістэму ўліку драўніны тэсціруюць у трох лясгасах Беларусі // БелТА, 28 лістапада 2018 г. Праверана 26 сьнежня 2018 г.
- ^ Виталий Дрожжа освобожден от должности Министра лесного хозяйства, сайт Аляксандра Лукашэнкі
- ^ Осудили экс-министра лесного хозяйства Беларуси. Вот что решил суд, Intex-press, 12-01-2023
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кіраўніцтва // Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 26 сьнежня 2018 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |