Міхаіл Амельяновіч
Міхаі́л Міха́йлавіч Амельяно́віч (нар. 2 студзеня 1958 году, в. Клюкавічы Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2010—2018).
Міхаіл Амельяновіч | |
Міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
12 сакавіка 2010 — 15 лютага 2018 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: |
|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 студзеня 1958 (66 гадоў) в. Клюкавічы, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць |
Адукацыя: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Амельяновіч.
Біяграфія
рэдагавацьУ 1980 годзе скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналягічнага інстытута імя С. М. Кірава. 1980—1985 — лясьнічы Асінаўскага лясьніцтва ў Багушэўскім лясгасе Віцебскай вобласьці. 1985—1997 — галоўны лясьнічы Багушэўскага лясгасу. 1997—1999 — дырэктар Бешанковіцкага лясгасу Віцебскай вобласьці. У 1999 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. З 1999 году — генэральны дырэктар Менскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднаньня. 12 сакавіка 2010 году загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. 15 лютага 2018 году звольнены з пасады міністра лясной гаспадаркі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лукашенко освободил от должностей Амельяновича и Шамко за непринятие должных антикоррупционных мер (рас.). БЕЛТА (15 лютага 2018).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфія на бачыне міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі (рас.) Архіўная копія ад 8 жніўня 2017 г.